Беларускую тэлевізію ўзначаліў міліцыянт
47- 6.02.2018, 14:42
- 45,681
Іван Эйсмант восем гадоў прапрацаваў у міліцыі.
Паводле адукацыі Іван Эйсмант не журналіст. Ён скончыў юрыдычны факультэт Акадэміі міліцыі. Працаваў у Гародні паводле спецыяльнасці. Даслужыўся да капітана. Іван Эйсмант восем гадоў прапрацаваў у міліцыі. Аб службе ў міліцыі кажа: «Гэта была добрая школа жыцця». У гэты час пісаў як пазаштатны аўтар у спартыўную газету «Прессбол», піша nn.by.
На тэлевізіюІван трапіў досыць выпадкова. У 2006 годзе сястра Ганна, якая на той момант ужо працавала на БТ, запрасіла Івана паспрабаваць сілы ў кастынгу вядоўцаў. Той успамінаў, што на кастынгу быў адзеты ў пінжак Дзяніса Кур'яна.
Паводле афіцыйнай легенды, на тэлевізіі давялося ўзяць псеўданім, бо, маўляў, не вельмі добра, калі вядучы навін Эйсмант паведамляе словы вядучай спартыўных навін Эйсмант. У выніку тэлевядоўца стаў Іванам Міхайлавым, што сугучна з ягоным імем па бацьку.
Нагадаем, сёння Лукашэнка зняў з пасады Паўла Якубовіча, Генадзя Давыдзьку і Юрыя Казіятку.
Ігар Луцкі прызначаны гендырэктарам тэлеканала СТВ замест Юрыя Казіяткі.
Старшынём Белтэлерадыёкампаніі замест Генадзя Давыдзькі прызначаны Іван Эйсмант.
Галоўным рэдактарам «Советской Белоруссии» замест Паўла Якубовіча прызначаны Дзмітрый Жук.