19 снежня 2024, Чацвер, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зняў Якубовіча, Давыдзьку і Казіятку

85
Лукашэнка зняў Якубовіча, Давыдзьку і Казіятку

Іх адправяць кіраваць адсталымі калгасамі?

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Дзмітрыя Жука галоўным рэдактарам установы «Рэдакцыя газеты «Советская Белоруссия», паведамляе БелТА.

Жук у свой час узначальваў прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі. Ён сын пісьменніка Алеся Жука, аўтара «Паляванне на апошняга жураўля».

Старшынём Белтэлерадыёкампаніі замест Генадзя Давыдзькі прызначаны Іван Эйсмант.

Эйсмант працаваў намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі. Ён муж Наталлі Эйсмант, прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі.

Скончыў Акадэмію міліцыі. Сям'я паходзіць з Гарадзенскага раёна, беларуска-польскага памежжа.

Ігар Луцкі прызначаны гендырэктарам тэлеканала СТВ замест Юрыя Казіяткі.

Нагадаем, зусім нядаўна ўдзельнікі «Клуба рэдактараў» радаваліся блакаванню сайта Charter97.org.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках