Праваабаронца Левінаў падаў у суд на Мінінфарм за блакаванне Charter97.org
3- 5.02.2018, 14:53
- 20,309
Павел Левінаў патрабуе скасаваць блакаванне незалежнага сайта.
Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў у сваёй скарзе ў суд Цэнтральнага раёна Менска адзначае, што блакаванне інфармацыйнага рэсурсу парушае ягонае права на атрыманне інфармацыі і з'яўляецца недапушчальным абмежаваннем свабоды думкі і яе выказвання, супярэчыць раздзелам Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і Канстытуцыі Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».
Павел Левінаў піша, што пастанова аб абмежаванні доступу да сайта прынятая нібыта таму, што «Хартыя-97» размясціла нейкую інфармацыю, распаўсюд якой забаронены артыкулам 38 Закона Беларусі «Аб сродках масавай інфармацыі». Аднак міністэрства нідзе не патлумачыла, якія менавіта матэрыялы сталі падставай для пастаноўкі і не спаслалася на судовыя пастановы або пастановы іншых органаў з нагоды абмежавання доступу да рэсурсу.
Праваабаронца піша, што ён з'яўляецца сталым чытачом сайта Charter97.org, і разлічвае на абарону сваіх інтарэсаў судом Цэнтральнага раёна Менска, нагадваючы, што «артыкул 60 Канстытуцыі Беларусі гарантуе кожнаму абарону ягоных правоў кампетэнтным і незалежным судом».
У дасланай у суд скарзе ён просіць прызнаць, што пастанова Міністэрства інфармацыі парушае ягоныя правы і патрабуе скасаваць яе. А таксама паказаць звесткі аб падставах для блакавання інфармацыйнага рэсурсу.
Блакаванне сайта «Хартыя-97», які адзначыў сёлета сваё 20-годдзе, асудзілі многія міжнародныя арганізацыі, журналісты, палітыкі і праваабаронцы ва ўсім свеце.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»