У Нью-Ёрку прайшоў мітынг у падтрымку «Хартыі-97»
23- 5.02.2018, 7:56
- 46,264
Удзельнікі акцыі пратэставалі каля консульства Беларусі.
4 лютага на Манхэтане (Нью-Ёрк), каля консульства Беларусі адбыўся пікет супраць уціску свабоды і правоў чалавека ў Беларусі, і ў падтрымку дэмакратычных сіл, якія супрацьстаяць антынацыянальнай дыктатуры.
На пікеце былі закранутыя тэмы блакавання сайта «Хартыі-97», распрацоўкі новага варыянту закона аб «дармаедах», наяўнасці ў краіне палітвязняў, пераследу іншадумцаў.
Ініцыятарам пікету выступіла Беларуска-Амерыканскае аб'яднанне «Пагоня».
Удзельнікі акцыі выйшлі да консульства Беларусі з плакатамі «Хартыя» - гэта мы», «Свабоду «Хартыі-97», «Немагчыма заблакаваць праўду!».
Блізу ста чалавек сабраліся каля Генконсульства Беларусі і прайшлі да будынка ААН. З прамовай выступіў старшыня БАЗ «Пагоня» Віталь Зайка.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»