19 снежня 2024, Чацвер, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Улады спалохаліся новай хвалі пратэстаў»

6
«Улады спалохаліся новай хвалі пратэстаў»

Пасля блакавання Charter97.org у рэжыму Лукашэнкі не засталося шанцаў для «легалізацыі» на Захадзе.

Пра гэта сайту Charter97.org напісаў чытач з Воршы Міхаіл:

- Апошнім часам сайты незалежных СМІ і арганізацый зазнавалі напады. Заблакаваная «Хартыя-97», узламаны сайт прафзвязу РЭП, да гэтага быў заблакаваны сайт Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу і часова «Беларускі партызан». Характэрна, што адразу пасля блакавання Charter97.org выйшаў новы дэкрэт аб «дармаедах». Відавочна, што гэтыя падзеі звязаныя. Улады спалохаліся новай хвалі пратэстаў.

Сайт прафзвязу РЭП таксама ўзламалі нездарма. Гэты незалежны прафзвяз апублікаваў дзясяткі гісторый пра людзей, якіх часта несправядліва і незаконна асудзілі, аштрафавалі, звольнілі, панізілі на пасадзе. Да таго ж улады пачалі відавочна палітычна матываваную крымінальную справу супраць старшыні Генадзя Фядыніча і бухгалтара прафзвязу Ігара Комліка. Гэта даводзіць усім аматарам пагаварыць аб «лібералізацыі» рэжыму Лукашэнкі адваротнае. Улады не збіраюцца спыняць пераслед незалежных прафзвязаў, а незалежныя сайты стаяць косткай у горле ўладаў.

Ролю незалежных СМІ складана пераацаніць. Незалежныя сайты расплюшчваюць людзям вочы на тое, што адбываецца ў Беларусі.

Для ўладаў жа блакаванне незалежных сайтаў пагражае яшчэ большым падзеннем, і так мізэрнай падтрымкай, сярод людзей. Ужо толькі сляпы не пераканаўся, што Беларусь на ўзроўні эканамічнага развіцця знаходзіцца побач з некаторымі краінамі Афрыкі ды Азіі. У Еўропе Беларусь - адная з самых бедных краін.

Плюс «выбары», якія і так не прызнаваліся міжнароднымі назіральнікамі за шэраг парушэнняў і фальсіфікацый, у выпадку блакавання незалежных сайтаў сапраўды ніхто не прызнае. У выпадку ж далейшага блакавання і ціску на незалежныя медыі, у Лукашэнкі не застанецца ніякіх шанцаў хоць як-небудзь «легалізаваць» свае дзеянні.

Я хачу пажадаць рэдакцыі Charter97.org маральных і фізічных сіл для далейшай барацьбы. Выкрывайце карупцыю, чыноўнікаў і ўсёдазволенасць міліцыянтаў! Беларусь павінна стаць вольнай.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках