Актывісты БХД: Людзі чытаюць пра «Хартыю-97» на пікеце і кажуць «Жыве Беларусь!»
- 4.02.2018, 13:26
- 11,184
У Віцебску патрабавалі разблакаваць незалежны інфармацыйны рэсурс.
У Віцебску актывісты аргкамітэта стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» правялі пікет у падтрымку «Хартыі-97».
Адметнай рысай пікету стала тое, што ўпершыню з моманту блакавання сайта «Хартыі-97» жыхары Віцебску адкрыта выказалі сваё стаўленне да гэтай падзеі, паведамляе «Віцебску вясна».
Сваімі ўражаннямі ад пікету падзялілася актывістка БХД Ірына Захарава:
«Пэўны эфект ад нашых пікетаў ёсць. Сёння ўвагу мінакоў прыцягваюць невялікія плакаты ў нашых руках: «Чытаю Хартыю-97», «Гляджу Белсат», «Так не будзе». Праязджаюць у грамадскім транспарце людзі выходзяць, праходзяць мінакі, звяртаюць увагу, чытаюць, а некаторыя нават кажуць абурана: «Жыве Беларусь!».
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»