19 снежня 2024, Чацвер, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Еўрапарламента: Дыялог з рэжымам Лукашэнкі павінен быць спынены

12
Дэпутат Еўрапарламента: Дыялог з рэжымам Лукашэнкі павінен быць спынены
Пятрас Аўштравічус
ФОТА: DELFI

Блакаванне Charter97.org - аплявуха для Еўразвязу ў момант візіту еўракамісара Хана ў Беларусь.

Пра гэта заявіў дэпутат Еўрапейскага парламента ад Літвы Пятрас Аўштравічус, каментуючы блакаванне ў Беларусі папулярнага грамадска-палітычнага сайта Charter97.org:

- Я б сказаў, што «на ўсходнім фронце без перамен». Рэжым Лукашэнкі працягвае свае рэпрэсіўныя дзеянні супраць незалежнай і апазіцыйнай журналістыкі. Ён гэта робіць сістэматычна. Мяне здзіўляе другі аспект: чаму на дзеянні Лукашэнкі, што працягваюцца ўжо не адно дзесяцігоддзе, погляд з Брусэлю, асабліва з Еўракамісіі, застаецца станоўчым? Нядаўна камісар еўрапейскай палітыкі суседства і перамоў Ёханэс Хан наведаў з візітам Менск. Ці выказаў ён Лукашэнку пазіцыю ЕЗ у пытаннях правоў і свабод чалавека - застаецца пад знакам пытання.

Тое, што Лукашэнка працягвае свае нападкі на дэмакратычныя свабоды - абсалютна мяне не здзіўляе. У яго ёсць пэўная стратэгія ў стасунках ЕЗ. Мяне засмучае іншае - тое, што ў нас няма стратэгіі ў дачыненні да Лукашэнкі.

Зусім не здзіўляе тое, што беларусы не давяраюць дзяржаўным СМІ і афіцыйнай статыстыцы, згодна з якой яны ўжо мільянеры і жывуць лепш, чым у Заходняй Еўропе. Зусім нядаўна адбылася дыскусія, дзе ўздымалася пытанне аб тым, што Лукашэнка хоча развіваць гандлёвыя стасункі з Захадам. Выказваліся розныя меркаванні, аналізаваліся эканамічныя выгады. Я разумею, што гэта толькі гульня. Лукашэнка гуляе ў камандзе Крамля. Не трэба цешыць сябе ілюзіямі.

- Дэпутат літоўскага Сейма Эмануэліс Зінгерыс заявіў у інтэрв'ю нашаму сайту, што, знішчаючы незалежныя медыя Лукашэнка канчаткова здаў Беларусь расейскай прапагандзе.

- Вядуцца розныя дыскусіі на тэму таго, якое месца займае Беларусь у планах Крамля. Гэта палігон для вайсковых дзеянняў альбо ж наступная краіна, на якую нападзе Расея. Я думаю, што Лукашэнка цалкам залежны ад Крамля. На Захадзе не ўсе вераць гэтаму становішчу рэчаў. Але нават вучэнні «Захад-2017» паказалі глыбокую інтэграцыю вайсковай і палітычнай дактрыны Крамля і Менска.

Колькі засталося расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі - спытайце ў рэзідэнтаў ФСБ у Менску ці ГРУ ў Маскве. Ёсць шмат «ціхмяных» рашэнняў, пра якія мы не ведаем. Таму падобныя змены ў інфармацыйным полі маюць вялікі ўплыў на бяспеку рэгіёну.

- Якая павінна быць рэакцыя міжнароднай супольнасці і еўрапейскіх структур на блакаванне сайтаCсharter97.org?

- Я адказна заяўляю, што мы будзем патрабаваць спыніць падпісанне ўсіх пагадненняў аб палітычным дыялогу з Беларуссю і так званай лібералізацыі. Я думаю, што Лукашэнка дзейнічае ў інтарэсах Расеі, прымяняе добра правераныя метады Крамля. Мы будзем ладзіць дэмаршы, патрабаваць больш адказнай і асцярожнай палітыкі ў стасунках з Менскам. Блакаванне Charter97.org - аплявуха для Еўразвязу ў момант візіту еўракамісара Хана ў Беларусь.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках