Аляксандр Сасноў пра блакаванне «Хартыі-97»: Чарговае глупства беларускіх уладаў
1- 18.02.2018, 13:48
- 19,057
Незалежны сайт усё адно чытаюць. Людзі масава абыходзяць забарону.
Аб гэтым заявіў экс-міністр працы Беларусі Аляксандр Сасноў у каментары пра блакаванне Charter97.org:
- Блакаванне «Хартыі-97» - чарговая дурнота з боку беларускіх уладаў. У іх адна нага не ведае, што робіць другая. З якой нагі яны ўстануць, самі нават не ведаюць: раніцай адно, увечары іншае.
Адбылася чарговая вельмі неадэкватная рэакцыя Міністэрства інфармацыі на нейкія рухі цела «гаспадара краіны». Неадэкватныя пастановы аднаго чалавека - і неадэкватная рэакцыя на іх.
Беларусы павінны дапамагаць адзін аднаму абыйсці блакаванне незалежнага сайта. Для мяне асабіста ў гэтым ніякіх праблем няма. Людзі, менш прасунутыя ў кампутарнай справе, могуць адчуваць нейкія праблемы, але гэта ненадоўга. Абыход блакавання становіцца ўсё больш папулярнай тэмай, людзі дапамагаюць адзін аднаму. Так што нічога з гэтай неадэкватнай рэакцыі ўлады не выйшла.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS