19 снежня 2024, Чацвер, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Пастухоў: Блакаванне «Хартыі-97» трэба аспрэчваць у незалежных міжнародных судах

3
Міхаіл Пастухоў: Блакаванне «Хартыі-97» трэба аспрэчваць у незалежных міжнародных судах
МІХАІЛ ПАСТУХОЎ

У Беларусі адбылося сур'ёзнае парушэнне правоў мільёнаў чытачоў сайта.

Пра гэта заявіў доктар юрыдычных навук, прафесар, былы суддзя Канстытуцыйнага суда, заслужаны юрыст Беларусі Міхаіл Пастухоў, каментуючы блакаванне ў Беларусі сайта Charter97.org:

- Я магу, як у мінулым суддзя Канстытуцыйнага суда і кіраўнік юрыдычнага цэнтра сказаць, што блакаванне «Хартыі-97» - гэта сур'ёзнае парушэнне свабоды слова, правоў мільёнаў чытачоў дэмакратычнага, незалежнага сайта.

Я нічым не магу апраўдаць той факт, што без тлумачэння выразных прычын, важкіх падстаў чыноўнікі нечаканага перакрылі інфармацыйны кісларод беларусам.

Мы, грамадзяне Беларусі, зазналі сур'ёзныя абмежаванні ў сувязі з тым, што ўжо досыць доўгі час не атрымліваем разнастайнай інфармацыі з розных інфармацыйных крыніц.

Я асуджаю дзеянні з боку ці то Міністэрства інфармацыі, ці то інфармацыйна-аналітычнага цэнтра, які незразумела на якіх падставах створаны і абмяжоўвае Канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян.

Думаю, што факт блакавання Charter97.org павінен быць прадметам разгляду ў незалежных інстанцыях. Суды Беларусі для гэтай ролі не пасуюць, гэтае пытанне павінна разглядацца нейкім міжнародным арбітражам. Калі прэтэнзіі такога кшталту беларускім уладам будуць выстаўленыя з боку нейкіх міжнародных арганізацый, для якіх важныя прынцыпы свабоды слова і дзейнасці плюралістычных СМІ. На факт блакавання «Хартыі-97» трэба рэагаваць.

Я хачу выказаць салідарнасць рэдакцыі і чытачам сайта Charter97.org, якую выказваў і «Беларускаму партызану».

Я з'яўляюся чытачом «Хартыі-97» і аўтарам шэрагу публікацый. Скажу шчыра, мне вельмі не стае гэтай крыніцы крытычнай інфармацыі пра сітуацыю ў нашай краіне.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках