Адна краіна ў тэлевізары, а іншая - за акном
16- Сяргей Кузін
- 13.02.2018, 13:24
- 38,753
Блакаванне «Хартыі-97» - гэта праява слабасці, а не сілы.
Чалавек, які забараняе камусьці з сабой спрачацца, праяўляе не сілу, а слабасць.
Пра гэта заявіў вядомы беларус - генеральны дырэктар украінскага «Рускага радыё» ў Кіеве Сяргей Кузін у каментары блакавання ў Беларусі сайта Charter97.org:
- Безумоўна, блакаванне незалежных сайтаў - гэта наступ на свабоду слова. Відавочна, што закрыццё сродкаў масавай інфармацыі - ненармальная з'ява.
Разумееце, усякая забарона - гэта праява слабасці, а не сілы. Таму блакаванне Charter97.org - гэта лішняя дэманстрацыя таго, што калі не стае сіл на перакананне, на доказ аргументаў, то прасцей выключыць апанента з ліку дыскутуючых, што і адбылося.
У Беларусі ўжо пры мне не было ніякага інфармацыйнага поля, а суцэльная пустка: адна краіна ў тэлевізары, а іншая - за акном. Мне здаецца, што з таго часу нічога не змянілася. Тое, што робіцца ў беларускай медыяпрасторы і так званай ідэалогіі, нічога, акрамя жаху і смеху скрозь слёзы не выклікае.
Рэдакцыі і чытачам «Хартыі-97» я зычу рэалізацыі сваіх прафесійных навыкаў і дачакацца таго дня, калі мы зможам жыць у вольнай, дэмакратычнай краіне, у якой не будуць узнікаць такія сітуацыі з іншадумствам, а будзе магчымасць выказаць альтэрнатыўнае меркаванне. Усё, што ўпісваецца ў паняцце «свабода слова» - павінна быць рэалізаванае. Як бы гэта ні было непрыемна дзейнай уладзе.
Хачу падкрэсліць яшчэ раз, чалавек, які забараняе камусьці з сабой спрачацца, праяўляе не сілу, а слабасць.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS