19 снежня 2024, Чацвер, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заклікаю зняць блакаванне сайта «Хартыя-97»!

6
Заклікаю зняць блакаванне сайта «Хартыя-97»!
Срэчка Джукіч

Пасол Сербіі Срэчка Джукіч падтрымаў сайт «Хартыя-97».

Еўразвяз павінен выкарыстоўваць усе інструменты для забеспячэння свабоды слова ў Беларусі.

Пра гэта заявіў былы Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Сербіі ў Беларусі Срэчка Джукіч, каментуючы блакаванне сайта Charter97.org:

- Перш за ўсё хачу выказаць падтрымку сайту «Хартыя-97». Ён вельмі шмат і ўсебакова інфармуе людзей не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. Людзям не стае такой інфармацыі.

Сэнсу ў забароне сайта «Хартыя-97» няма, бо мы жывем у інфармацыйным грамадстве. Калі сёння хтосьці не можа атрымліваць інфармацыю наўпрост, яна будзе атрыманая ўскосным шляхам. Для такіх крокаў няма падстаў у нашым сённяшнім грамадстве.

Хачу выказаць салідарнасць з калектывам «Хартыі-97», з журналістамі, з якімі я вельмі цесна супрацоўнічаў, калі быў паслом у Беларусі. У мяне ніколі не было праблем у камунікацыі і з незалежнымі, і з афіцыйнымі журналістамі, бо ў нас быў адзін агульны інтарэс - развіццё сербска-беларускіх стасункаў і ўзаемаразумення ва ўсіх сферах.

Шмат у чым гэтаму спрыяла галоўная рэдактарка «Хартыі-97» Наталля Радзіна. Яна выдатная журналістка, я меў магчымасць не раз з ёй гутарыць у Беларусі. І сёння я вельмі ўважліва сачу за тым, што яна робіць.

Вельмі шкада, што сёння, у 21-м стагоддзі, журналіст не можа знаходзіцца ў сябе дома, побач са сваёй мамай, блізкімі і сябрамі. Гэта проста не мае аналагаў у сучасным свеце. Такое магло быць у 19-20 стагоддзі, але не сёння. Людзі сёння павінны мець магчымасць непасрэдна камунікаваць, без усякіх перашкод.

Так што я падтрымліваю зняцце абмежаванняў з «Хартыі-97» і заклікаю зрабіць так, каб сайт мог вярнуцца на сваё сталае месца, у Менск, і каб мы маглі свабодна атрымліваць ад яго інфармацыю.

- Ваш заклік адрасаваны беларускім уладам?

- Ён адрасаваны ўсім - і беларускім уладам, і Еўрапейскаму Звязу. Ніякага сэнсу ў забароне незалежнага сайта няма. Мы жывем у сучасным інфармацыйным грамадстве. Павінны быць СМІ, якія выказваюць розныя пункты гледжання.

Таму я заклікаю ўсіх зрабіць так, каб было знятае блакаванне сайта «Хартыя-97».

У Еўразвяза досыць вялікія магчымасці ўплываць на стасункі з Менскам. Нядаўна там пабываў еўракамісар Ёханэс Хан.

Калі Беларусь хоча наладжваць стасункі з ЕЗ, то яна павінна рабіць гэта ва ўсіх сферах, а не толькі ў эканамічнай. Таму Еўразвяз павінен выкарыстоўваць комплексны падыход да Беларусі і ўплываць на сітуацыю са свабодай СМІ, дамагаючыся, каб у краіне была магчымасць шматбаковага выражэння пункту гледжання на ўсе пытанні.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках