Сваякі беларускіх палітвязняў выступілі ў абарону «Хартыі-97»
6- 12.02.2018, 12:51
- 17,706
Незалежны сайт набліжаў вызваленне тых, хто знаходзіўся ў няволі.
Абаронім «Хартыю-97» разам
Два тыдні таму беларускія ўлады заблакавалі доступ да найбуйнейшага і ўплывовага беларускага незалежнага сайту сharter97.org.
Мы, сваякі беларускіх палітвязняў розных гадоў, лепш, чым хто-небудзь ведаем, наколькі важныя словы праўды ў задушлівай атмасферы замоўчвання і хлусні. Наколькі важнае святло надзеі ў цемры несвабоды.
Калектыў «Хартыі-97» заўсёды падтрымліваў нас і нашых блізкіх, не даваў беларускаму грамадству забыцца пра тых, хто і ў няволі змагаўся за «права людзьмі звацца», набліжаючы тым самым іх вызваленне. Мы гэта памятаем і заўсёды будзем ўдзячнымі за гэта.
Блакаванне «Хартыі-97» і наступ на іншыя незалежныя СМІ - яскравае сведчанне таго, што ўлады спрабуюць атрымаць поўны кантроль над інфармацыйным полем Беларусі, а значыць і над нашымі думкамі.
Мы ўпэўненыя, што гэта немагчыма.
Мы выказваем сваю салідарнасць з калектывам Сharter97.org. Мы звяртаемся да незалежных журналістаў і чытачоў «Хартыі-97» з просьбай пастаянна публікаваць на сваіх сайтах і старонках у сацыяльных сетках спосабы абыходу блакавання.
Мы спадзяемся і верым, што з нашай дапамогай сharter97.org зможа не толькі захаваць сваю аўдыторыю, але і пашырыць яе.
Трымайцеся, сябры! Мы з вамі!
Сваякі беларускіх палітвязняў розных гадоў:
Марына Адамовіч
Валянціна Аліневіч
Марына Шыбко
Мілана Міхалевіч
Валянціна Дзядок
Алена Міхалевіч
Таццяна Севярынец
Галіна Сіўчык
Людміла Мірзаянава
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS