«Блакаванне «Хартыі-97» стала сапраўдным шокам для беларусаў»
8- 10.02.2018, 19:58
- 20,859
Міжнародная супольнасць павінна ўзмацніць падтрымку незалежнага сайта.
Пра гэта ў лісце ў рэдакцыю Charter97.org напісаў чытач з Віцебску Аляксей:
- Многія мае знаёмыя чытаюць «Хартыю-97» з дня запуску сайта. Скажу шчыра, іх не задавальняюць астатнія інфармацыйныя парталы. Бо сайт Charter97.org даступны для звычайнага беларуса. Кожны знаходзіць сярод навін нешта для сябе. Хачу адзначыць, што мае знаёмыя вылучаюць гістарычныя матэрыялы, якія з'яўляюцца на сайце. Мы часта іх абмяркоўваем. Блакаванне сайта стала сапраўдным шокам. Выдатна, што ёсць спосабы абыходу блакіроўкі і мы можам працягваць чытаць «Хартыю-97».
На мой погляд, у блакаванні сайта Charter97.org ёсць расейскі след. Рэжым Пуціна хоча яшчэ мацней уплываць на беларусаў. Удар нанесены спланавана, на жывы, найбольш папулярны сайт. Беларускую тэлевізію практычна ніхто не глядзіць. Людзі шукаюць альтэрнатыву, якой з'яўляюцца незалежныя СМІ.
Ад усёй душы зычу рэдакцыі «Хартыі-97», каб вас узмоцнена працягвала падтрымліваць міжнародная супольнасць. Нельга дапусціць нават думкі пра перамогу лукашэнкаўцаў! Сайт «Хартыя-97» павінен працягваць дзейнасць нягледзячы ні на што.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS