Навукоўцы паказалі неверагоднае відэа з жарала актыўнага вулкана
- 6.12.2018, 16:15
- 11,624
Навукоўцы запусцілі беспілотнік проста над жаралом аднаго з самых актыўных вулканаў ў Перу - Сабанкая.
Пра гэта піша newsyou.info.
«Прылада здольная не толькі запісваць відэа, але і аналізаваць, якія менавіта газы і часціцы выкідвае гара. З дапамогай такіх звестак навукоўцы спадзяюцца больш зразумець пра тое, як і чаму адбываюцца выбухі вулканаў», - гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, паказана, што вышыня вулкана Сабанкая складае практычна 6 тысяч метраў. На яго схілах пражываюць 8 тысяч чалавек.
У сувязі з тым, што вулкан актыўны ўжо некалькі месяцаў, усе яны знаходзяцца пад пагрозай.