Астролаг распавёў, калі «паляцяць галовы» Пуціна і Лукашэнкі
65- 13.12.2018, 12:46
- 262,338
Аб правіцелях Беларусі і Расеі проста забудуць.
Садружнасць Незалежных Дзяржаў дажывае свае апошнія дні і неўзабаве будзе скасаваная.
Такі прагноз у каментары «Главреду» даў вядомы ўкраінскі астролаг Улад Рос.
«Восьмага снежня 1991 года была створаная Садружнасць незалежных дзяржаў (СНД). І сёння мы з'яўляемся сведкамі апошніх дзён СНД, бо гэта садружнасць памрэ ў 2020-2021 гадах. Як толькі Юпітэр і Сатурн пяройдуць у знак Вадалея, пра гэту садружнасці папросту забудуць», - мяркуе экспэрт.
На думку Роса, у гэты ж час будуць адлучаныя ўсе тыя, хто цягам многіх гадоў заставаўся ля стырна ў краінах садружнасці.
«Гаворка пра Назарбаева, Лукашэнку і Пуціна. Так што ім засталося кіраваць роўна да 2020-2021 гадоў - і іх галовы паляцяць.
А пасля гэтага не будзе ніякага сэнсу ў захаванні СНД. Таму што, як толькі адыдуць ад улады кіраўнікі-старажылы гэтых дзяржаў, кардынальна зменяцца тэндэнцыі. Аб гэтай тройцы кіраўнікоў проста забудуць», - адзначае Рос.
Астролаг таксама мяркуе, што пасля смерці СНД магчымае з'яўленне новых геапалітычных саюзаў, але ўжо без уплыву сярэднеазіяцкіх або закаўказскіх краін.
«Аднак новае супрацоўніцтва паміж Украінай і Беларуссю, Украінай і Казахстанам у нейкім выглядзе стане магчымым толькі пасля таго, як скончыцца пуцінская ўлада. І толькі тады змогуць адрадзіцца нармальныя ўзаемастасункі, якія павінны быць паміж краінамі-суседзямі.
Але гэта не будзе садружнасць у тым жа выглядзе, у якім існавала СНД, бо пасля ўсяго таго, што нарабіў Пуцін, Украіна і Расея проста не могуць аб'яднацца ў нейкім звязе. Павінны змяніцца, як мінімум, два пакаленні», - рэзюмаваў Рос.