29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моцныя людзі

23
Моцныя людзі
Наталля Радзіна

Дзякую вам.

У гэты няпросты год у мяне з'явіўся адзін важны занятак. Кожны дзень я выказваю падзяку людзям, якія дапамагаюць сайту Charter97.org. Дзякую двойчы кожнаму: спачатку ў думках, атрымаўшы паведамленне аб атрыманні дапамогі, потым пісьмова. Я вымаўляю пра сябе імёны ўсіх, хто нам дапамагае, і зычу гэтым людзям усяго самага добрага ў жыцці. Я шкадую толькі аб тым, што не магу падзякаваць ім публічна праз сітуацыю ў нашай роднай Беларусі.

За мінулыя тры месяцы мы змаглі сабраць 15 тысяч еўраў. На жаль, гэтыя грошы не развяжуць усіх праблем сайта Charter97.org, але гэтага дастаткова на заробкі двух журналістаў амаль на год. Уявіце сабе, як шмат людзей уключылася ў кампанію салідарнасці, калі большасць нашых спонсараў пералічвалі па 2, 3, 5 еўраў. І гэта кранае да слёз, бо людзі, якія самі ледзь сточваюць канцы з канцамі, знаходзяць магчымасць нас падтрымаць.

Вядома, шкада, што тыя, хто сапраўды мог бы лёгка развязаць праблемы не толькі «Хартыі-97», але і іншых беларускіх незалежных СМІ, абіраюць за лепшае адседжвацца ў кустах. Я маю на ўвазе нашых бізнэсоўцаў. Яны далей чагосьці чакаюць і ўспамінаюць пра незалежных журналістаў толькі тады, калі апынаюцца ў турме з немалым тэрмінам і канфіскацыяй маёмасці, бо толькі мы пішам пра іх лёс пасля таго, як яны трапляюць у засценкі. Мы не даем ім там проста знікнуць.

У цывілізаваным свеце паспяховы бізнэсовец - гэта, перш за ўсё, моцны чалавек. Але ў нашай краіне гэтыя людзі значна слабейшыя за тыя тысячы простых людзей, якія надумалі дапамагчы незалежнаму сайту.

Застаецца расчараванне і шматлікімі заходнімі фондамі «у падтрымку дэмакратыі», якія сёння практычна пакінулі на волю лёсу беларускія незалежныя медыі. Калі б не Польшча, Літва, а таксама некалькі фондаў, якія надалей ратуюць вольнае слова ў Беларусі, то, напэўна, у нашай краіне сёння не засталося б нічога, акрамя пуцінска-лукашэнкаўскай прапаганды.

Частка еўрапейскага і амерыканскага істэблішмэнту сёння вельмі хоча, каб у Беларусі «было ціха», таму робіць стаўку не на дэмакратычныя перамены, а на кансервацыю лядашчай і ненавіснай народам дыктатуры. Маўляў, нам дастаткова Украіны ды ўласных унутраных праблем. У спробах «тушыць пажары» то на Данбасе, то на Азове, то ў Сірыі, яны не заўважаюць, што ўсе гэтыя праблемы стварае іх уласная крывадушная палітыка.

Але скончу я ўсё ж на пазітыўнай ноце. Ёсць адна рэч, якая здаецца мне самай важнай. Вось проста цяпер, на нашых вачах, дзень за днём ствараецца і шырыцца супольнасць людзей, якія не толькі хочуць перамен, але і робяць крок на шляху да зменаў. Колькасць гэтых людзей увесь час расце. Кожны дзень я вымаўляю ўсё новыя і новыя імёны.

Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка Charter97.org

Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:

АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:


РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Назва банка:Bank Millennium S. A.

Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»

Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe


Звязацца з намі можна праз адрас [email protected]

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках