Ужыванне гэтых прадуктаў на вячэру гарантуе схудненне
2- 7.11.2018, 15:39
- 21,329
Гэты гастранамічны дуэт павінен замяніць сабой асноўны прыём ежы.
Ужыванне авакада і тварагу на вячэру практычна гарантуе схудненне, сцвярджаюць спецыялісты на старонках часопіса Cosmopolitan. Гэты гастранамічны дуэт, згодна з іх рэкамендацый, павінен замяніць сабой асноўны прыём ежы, паведамляе healthinfo.ua.
Авакада займае важнае месца ў шэрагу прадуктаў, якія спальваюць тлушч, асабліва важных у справе схуднення, адзначаюць экспэрты. У складзе авакада змяшчаецца натуральная амінакіслата L-карніцін, якая валодае ўласцівасцю актывізаваць вытворчасць энэргіі ў клетках цягліц і паскараць цыркуляцыю крыві. Акрамя таго, у авакада шмат фоліевай кіслаты, магнію і калію, якія дабратворна ўплываюць на тлушчавы абмен. У выніку гэты комплекс дае эфект метабалічнага паскарэння - у арганізме павышаецца абмен рэчываў, што і забяспечвае схудненне.
Тым, хто горача марыць стаць больш зграбным, спецыялісты далі наступную параду: замяняць сваю вячэру на 2 авакада і 100 грамаў тварагу. З іх слоў «схудненне пры гэтым гарантаванае».
Адзначым, што нядаўняе даследаванне навукоўцаў з Універсітэта Фларыды скончылася вердыктам спецыялістаў аб тым, што тварог з'яўляецца ідэальным прадуктам для ўжывання на ноч. Высветлілася, што тварог уплывае на арганізм практычна як пратэінавыя кактэйлі - яго ўжыванне спрыяе схудненню за кошт умацавання масы цягліц.