18 снежня 2024, Серада, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутат Марэк Юрэк: Сёння беларускі народ змагаецца за сваю памяць

Еўрадэпутат Марэк Юрэк: Сёння беларускі народ змагаецца за сваю памяць
ФОТА: RADIO SZCZECIN

Еўразвяз павінен дапамагчы беларусам у іх барацьбе.

Прамова дэпутата ад Польшчы Марэка Юрэка, зробленая напярэдадні галасавання аб рэзалюцыі «Пра пагаршэнне сітуацыі са свабодай СМІ ў Беларусі, у асаблівасці, выпадак «Хартыі-97» на пленарнай сесіі Еўрапарламенту 4 кастрычніка ў Страсбургу.

Словы еўрадэпутата падае грамадскі актывіст Дзяніс Казакевіч:

«Беларусы важны і блізкі для нас народ; Беларусь гэта краіна, якая мяжуе з трыма краінамі (гэта значыць больш, чым з адной дзясятай часткай) Еўрапейскага Звязу. Сёння гэты народ працуе над сваёй памяццю, змагаецца за сваю памяць.

Паводле падлікаў польска-брытанскага гісторыка Нормана Дэвіса ў Курапатах пад Менскам было забіта больш за чвэрць мільёна чалавек. Прыемна, што Курапаты сталі месцам шанавання і памяці. Сёння яму пагражае дэсакралізацыя. Праходзяць народныя акцыі пратэсту. Арцыбіскуп Мітрапаліт Менска-Магілёўскі сказаў, што памяць пра ахвяр Курапатаў, павага да могілак (на якіх крыжы, а большасць ахвяр невядомыя) з'яўляецца тэстам на чалавечнасць, тэстам на самасвядомасць народа.

Звяртаюся да беларускіх уладаў: прадухіліце дэсакралізацыю гэтага месца, далучыцеся да культывавання памяці аб той велізарнай чалавечай трагедыі, якая павінна нас усіх аб'ядноўваць. Надышоў час асудзіць усе злачынствы камунізму!»

Нагадаем, 4 кастрычніка Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю «Аб пагаршэнні сітуацыі са свабодай СМІ ў Беларусі, у асаблівасці, выпадак «Хартыі-97».

У рэзалюцыі абмяркоўваліся, галоўным чынам, нядаўнія скандальныя папраўкі ў беларускі закон аб СМІ, блакаванне сайта «Хартыя-97», ціск на журналістаў тэлеканала «Балсат» і «справа БелТА». Таксама згадваюцца палітвязні, а таксама асуджаныя лідары прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч ды Ігар Комлік.

Нагадаем, 3 верасня галоўная рэдактарка Наталля Радзіна заявіла пра пагрозу працы сайта «Хартыя-97» праз рэзкае скарачэнне фінансавання і заклікала чытачоў да салідарнасці. Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:

АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:


РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Назва банка:Bank Millennium S. A.

Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»

Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe


Звязацца з намі можна праз адрас [email protected]

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках