29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэзалюцыя Еўрапарламента: Неадкладна разблакаваць «Хартыю-97» і спыніць рэпрэсіі супраць СМІ

22
Рэзалюцыя Еўрапарламента: Неадкладна разблакаваць «Хартыю-97» і спыніць рэпрэсіі супраць СМІ

Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі са свабодай слова ў Беларусі.

Цэнтральнае месца ў рэзалюцыі займае блакаванне сайта Charter97.org.

Рэзалюцыя пад назвай «Аб пагаршэнні сітуацыі са свабодай СМІ ў Беларусі, у асаблівасці, выпадак «Хартыі-97», была прынятая сёння на пленарнай сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу.

У рэзалюцыі абмяркоўваюцца, галоўным чынам, нядаўнія скандальныя папраўкі ў беларускі закон аб СМІ, блакаванне сайта «Хартыя-97», ціск на журналістаў тэлеканала «Белсат» і «справа БелТА». Таксама згадваюцца палітвязні Зміцер Паліенка і Міхаіл Жамчужны, а таксама асуджаныя лідары прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік.

У дакуменце коратка апісаныя прынцыпы дэкларацыі «Хартыя-97», гісторыя стварэння сайта і пераследу з боку ўладаў. «Заснавальнік сайта Алег Бябенін быў знойдзены павешаным у сваім доме пад Менскам у 2010 годзе», гаворыцца ў дэкларацыі.

«З 24 студзеня 2018 года, доступ да сайта «Хартыя-97» заблакаваны на тэрыторыі Беларусі на падставе «расплывістых абвінавачванняў у пагрозе нацыянальным інтарэсам».

Дакумент згадвае пагрозы забойства, якія атрымлівала галоўная рэдактарка сайта Наталля Радзіна.

Апісаная цяжкая сітуацыя са СМІ агулам: «У 2017 годзе былі арыштаваныя больш за 100 журналістаў», «Беларусь займае 155 месца ў свеце са 180 у свабодзе слова». Успомнілі дэпутаты і забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета ў Кіеве ў 2016 годзе.

У рэзалюцыі згаданыя ператрусы рэдакцый сайта tut.by, агенцтва БелаПАН і арышты журналістаў у жніўні гэтага года і іх крымінальны пераслед.

Некалькі абзацаў прысвечаныя новым папраўкам у закон аб СМІ. Закон уваходзіць у дзеянне з 1 снежня гэтага года. Онлайн-СМІ будуць абавязаныя рэгістраваць усіх каментатараў і даваць гэтую інфармацыю ўладам.

Еўрапарламент разглядае блакаванне сайта Charter97.org як «непрымальнае» і заклікае беларускія ўлады «неадкладна і без усялякіх умоў» разблакаваць.

Еўрапарламент заклікае Еўрапейскую службу замежных дзеянняў паставіць праграмы дапамогі і супрацоўніцтва з уладамі ў залежнасць ад рэальных крокаў да дэмакратызацыі, уключаючы поўнае захаванне свабоды СМІ.

Еўрапарламент заклікае Вярхоўную прадстаўніцу ЕЗ Федэрыку Магерыні да супрацоўніцтва з дакладчыкам ААН аб Беларусі.

Нагадаем, 3 верасня галоўная рэдактарка Наталля Радзіна заявіла пра пагрозу працы сайта «Хартыя-97» праз рэзкае скарачэнне фінансавання і заклікала чытачоў да салідарнасці. Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:

АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:


РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Назва банка:Bank Millennium S. A.

Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»

Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe


Звязацца з намі можна праз адрас [email protected]

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках