18 снежня 2024, Серада, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі заяўленае вулічнае шэсце ў падтрымку «Хартыі-97»

1
У Гомелі заяўленае вулічнае шэсце ў падтрымку «Хартыі-97»

Дэмакратычныя прафзвязы патрабуюць аднавіць доступ да незалежнага сайту.

30 студзеня прадстаўнікі незалежнага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) у Гомелі Віктар Казлоў і Леанід Судаленка падалі ў гарвыканкам заяўку аб правядзенні 17 лютага вулічнага шэсця ў падтрымку інтэрнэт - рэсурсу Charter97.org і абмеркавання праблем, звязаных са свабодай слова і выказвання меркавання ў Беларусі, паведамляе гомельская «Вясна».

Шэсце з транспарантамі і лозунгамі, якія адлюстроўваюць мэту мерапрыемства, заяўленае на 12.00 гадзін на вуліцы Савецкай ад Плошчы Паўстання да Плошчы Леніна. Арганізатары мірнага сходу плануюць прыцягнуць да ўдзелу ў мерапрыемстве да 50 чалавек.

«У дэмакратычным грамадстве заблакаваць такі сайт, як «Хартыя-97» прыдумае хіба што вар'ят, інакш на вуліцы выйдзе ўвесь народ. Нашы людзі маўчаць, хоць гэты рэсурс, я ўпэўнены, чытаюць практычна ў кожнай сям'і і ў кожным доме. Сваім мерапрыемствам мы хочам прыцягнуць увагу да фактычнай расправы над вядучым Інтэрнэт-рэсурсам краіны», - заявіў прадстаўнік незалежнага прафзвязу ў рэгіёне Казлоў.

Прававы інспектар прафзвязу Леанід Судаленка мяркуе, што свабода думкі і свабода яе выказвання з'яўляюцца неад'емнымі ўмовамі для ўсебаковага развіцця асобы і што яны маюць ключавое значэнне для кожнага вольнага і дэмакратычнага грамадства.

«Усякія абмежаванні на свабоду слова павінны адказваць строгім крытэрам неабходнасці і суразмернасці. Урад нам не растлумачыў, для дасягнення якіх мэт на «Хартыю-97» у краіне накладзена фактычнае табу. Калі сайт падазраюць у «экстрэмізме», гэтае абвінавачванне спачатку павінна прайсці судовую праверку», - падкрэсліў прафсаюзны юрыст.

Чальцы прафзвязу таксама заклікаюць грамадзянскую супольнасць Гомельскага рэгіёну падтрымаць іх ініцыятыву, пратэставаць і патрабаваць доступу да сайта «Хартыя-97».

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.

Падрабязная інструкцыя аб тым, як абыйсці блакаванне сайта Charter97.org, знаходзіцца тут.

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках