Рэжым Лукашэнкі заблакаваў у Беларусі незалежны сайт Charter97.org
297- 24.01.2018, 19:01
- 195,592
Сайт Charter97.org заблакаваны ў Беларусі.
Чытачы сайта з усёй Беларусі паведамляюць пра немагчымасць адкрыць сайт. Блакаванне адбываецца практычна з боку ўсіх аператараў Беларусі. Некаторыя правайдэры, між іншым «Атлант Тэлекам», паведамляюць наступнае:
«Калі вы бачыце гэта паведамленне, значыць адрас, на які вы спрабавалі трапіць, знаходзіцца ў спісах абмежаванага згодна з указам Прэзідэнта РБ №60 ад 1.02.2010, з пастановай Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце РБ №4/11 ад 29.06.2010, дэкрэтам прэзідэнта РБ №6 ад 2014/12/28 і з пастановай Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце РБ і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі №6/8 ад 2015/02/19».
Блакаваннем самага наведвальнага незалежнага сайта нанесены чарговы ўдар па свабодзе слова ў Беларусі. 20 гадоў з намі змагаліся ўлады шляхам розных рэпрэсій: ад блакавання да арыштаў і забойстваў журналістаў. Мы будзем абараняць сайт «Хартыі» ўсімі даступнымі спосабамі, у тым ліку на міжнародным узроўні.
Заклікаем калегаў-журналістаў, праваабаронцаў, нашых чытачоў да салідарнасці. Просім таксама як мага шырэй распаўсюджваць інфармацыю пра блакаванне сайта Charter97.org.
Прыводзім інструкцыю, як абысці блакаванне сайта Charter97.org.
Чытайце сайт Charter97.org таксама ў сацыяльных сетках:
https://www.facebook.com/charter97.org
https://twitter.com/charter_97