19 снежня 2024, Чацвер, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Кулакоў: Выйдзем 25 сакавіка ўсе разам, плячо ў плячо

3
Леанід Кулакоў: Выйдзем 25 сакавіка ўсе разам, плячо ў плячо
Леанід Кулакоў

У такі важны дзень, як 100-я ўгодкі БНР, мы павінны быць у цэнтры сталіцы.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту Charter97.org заявіў актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леанід Кулакоў у расповедзе пра значэнне святкавання 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка ў цэнтры Менска.

- Што для вас азначае дзень абвяшчэння незалежнасці БНР?

- Я нарадзіўся ў Менску і для мяне 25 сакавіка - святое свята. Тады, у 1918 годзе, наша краіна абвясціла сябе незалежнай. Як жа нам усё ж пашанцавала быць нашчадкамі людзей, якія ўтваралі БНР.

Я мяркую, што гэты важны дзень павінен адзначыць кожны беларус, нягледзячы ні на што. Улады могуць супраціўляцца, але акрамя, як на Плошчы, нас нідзе не пачуюць і не ўбачаць.

Мы ўсе павінны адзін аднаго віншаваць з гэтай знамянальнай датай. Тыя, хто выйдуць 25 сакавіка ў цэнтр Менска - будуць сапраўднымі героямі! Я заклікаю ўсіх: Не бойцеся, выходзьце! Гэта ж наша святое свята!

- Чаму важна 25 сакавіка выйсці менавіта ў цэнтр Менска?

- Ведаеце, адзначаць на задворках - гэта непавага да сябе, да продкаў. У такі важны дзень мы павінны быць у цэнтры сталіцы!

Я хацеў бы запрасіць на святкаванне рабочых, працоўныя калектывы. Да таго ж 25 сакавіка сёлета - гэта нядзеля, выхадны дзень.

Нікому нельга застацца ў баку! Хто любіць Беларусь, свой народ, павінен урачыста адсвяткаваць 100-годдзе БНР. Выйдзем жа ўсе разам, рука аб руку, плячо ў плячо.

Вось тады ў нас аб'яднаецца нацыя!

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках