Як змяніліся кошты праз год пасля дэнамінацыі
8- 26.06.2017, 15:33
- 26,199
Журналісты параўналі кошты прадуктаў, якія былі ў дзень дэнамінацыі і праз год.
Калі адбылася дэнамінацыя, журналісты зафіксавалі кошты асноўных прадуктаў у некалькіх крамах. Цяпер, праз год, «Еўрарадыё» наведала тыя ж крамы, каб паглядзець, як змяніліся кошты.
Малако падаражэла на 19,23%.
Макароны падаражэлі на 15,79%.
Кошт настойкі змяніўся на 9,5%.
Смятана падаражэла на 23,17%.
Сланечнікавы алей патаннеў на 13,28%.
Шакалад з фундукам падаражэў на 51,2%.
Гадавая інфляцыя ў краіне ў 2016 года склала 10,6%, а з пачатку гэтага года тавары і паслугі падаражэлі на 2,7%. Прагназуецца, што ў 2017 годзе тавары і платныя паслугі падаражаюць не больш як на 9%.