18 лiстапада 2024, панядзелак, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следчы камітэт раскручвае лозунг пра Лукашэнку

47
Следчы камітэт раскручвае лозунг пра Лукашэнку
Фота: «Белсат»

Незразумела, чаго дамагаюцца супрацоўнікі Следчага камітэта, распачынаючы крымінальную справу за лозунг «Лукашэнка, ты ўрод! Годзе рабаваць наш народ!».

Сфабрыкаваная ўладамі справа аб «абразе» Лукашэнкі ў Берасці абрастае ўсё больш фантастычнымі падрабязнасцямі.

Пра гэта Charter97.org распавёў актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» з Берасця Андрэй Шарэнда.

- Чым скончыўся ваш выклік ў Следчы камітэт Берасця і Берасцейскай вобласці?

- Як і чакалася, мяне, як і маю жонку Паліну Шарэнду-Панасюк, перавялі ў статус падазраванага ў справе аб «абразе» Лукашэнкі.

Адразу хачу сказаць, што гэтая справа абрастае ўсё больш фантастычнымі падрабязнасцямі. У гэтай фальшыўцы ад уладаў становіцца ўсё больш недарэчных нестыковак. Так, нас з жонкай быццам бы падазраюць паводле адной і той жа справы, але сёння раптам выявілася, што я «абражаў» Лукашэнку 16 лютага, а мая жонка - 17 лютага. Прычым рабілася гэта нібыта намі з дапамогай адной і той жа расцяжкі ў адным і тым жа месцы. Пры гэтым «сведка» заявіў, што расцяжку я вывешваў нібыта сам. Цяпер незразумела - мы паводле адной справы падазраваныя ці паводле розных?

Зрэшты ўсё па парадку. У кабінеце следчага ўжо знаходзіўся той самы ілжывы сведка, інакш назваць яго не магу, які ўчора агаварыў і маю жонку - Ігар Леанюк. Таксама туды запрасілі студэнтаў з інтэрната, якое знаходзіцца па суседству. Яны былі гадоў на 10-15 малодшымі за мяне і зусім іншай камплекцыі.

Аднак «сведка» адразу ж заявіў, што «апазнаў мяне па шчацінню» і што гэта нібыта я сам «вывешваў» і сам «фатаграфаваў» расцяжку «Лукашэнка, ты ўрод! Годзе рабаваць наш народ!».

ІГАР ЛЕАНЮК, ЯКІ ДАВАЎ ПАКАЗАННІ СУПРАЦЬ СЯМ'І ШАРЭНДАЎ
ФОТА: VK.COM

Далей ён пачаў блытацца ў датах. Першапачаткова меркавалася, што я нібыта «вывесіў» гэты банэр 17 лютага. На пытанне следчага, чым я займаўся ў гэты дзень, я шчыра адказаў: быў на Маршы абураных беларусаў у Менску. Пасля гэтага «сведка» пачаў сцвярджаць, што бачыў, як я «вывешваў» гэтую расцяжку 16 лютага. І так гэта і пайшло ў справу, у якой я ўжо стаў фігураваць як «падазраваны». Проста смешна становіцца ад таго, як яны на хаду пачалі перарабляць гэтую «справу».

Пасля гэтага следчая прапанавала мне здаць эпітэлій на экспэртызу, ад чаго я адмовіўся.

- Як вы пракаментуеце дзеянні Следчага камітэта?

- Я проста ў кабінеце заявіў следчаму, што ўважаю гэтую справу за палітычную і ў мяне выклікаюць смех метады, якімі яны яе фабрыкуюць.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках