4 траўня 2024, Субота, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падпалкоўнік-бунтаўнік Ігар Вусік: будзем дамагацца справядлівасці ў судзе

17
Падпалкоўнік-бунтаўнік Ігар Вусік: будзем дамагацца справядлівасці ў судзе
ІГАР ВУСІК
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Ігар Вусік і лейтэнант Андрэй Шашкоў будуць дамагацца скасавання загаду аб звальненні.

Ігар Вусік пацвердзіў «Свабодзе», што яго азнаёмілі з загадам аб звальненні, а таксама разам з ім быў звольнены ўчастковы лейтэнант міліцыі Андрэй Шашкоў, які таксама падпісваў калектыўны ліст крычаўскіх міліцыянтаў да міністра Ігара Шуневіча.

Ігар Вусік пракаментаваў сваё звальненне:

- Што тут сказаць? Думаю, паступілі з намі несправядліва і не згодна з законам. Па-першае, трэба глядзець, з чаго пачалося. Мы паінфармавалі міністра аб парушэннях, якія адбываліся ў Крычаўскім РАУС, але фактычна тую справу замарудзілі: чатыры месяцы ідзе праверка, а выніку няма. Сказаў бы так, што адбываецца ўтойванне парушэнняў закона.

Па-другое, вось менавіта таму, што нічога не вырашалася (як працавалі тыя, пра каго мы пісалі міністру, так і працуюць), мы і павінны былі звярнуцца ў СМІ, каб пра гэта ўсе ведалі і штосьці змянілася. Але за гэта нас ужо звольнілі, нібыта мы парушылі службовыя інструкцыі і кантракт.

Яшчэ раз паўтару, што намі рухала менавіта жаданне палепшыць сітуацыю ў РАУС, нікога мы не збіраліся дыскрэдытаваць. І ў СМІ мы звярнуліся проста дзеля таго, каб нас пачулі на самым высокім узроўні.

Цяпер асабіста з мяне зрабілі парушальніка, дрэннага міліцыянта, хоць яшчэ ў пачатку года начальнік РАУС адзначаў добрую працу ўчастковых на чале з Вусікам. Такім чынам, вось гэта варта падкрэсліць: тое, што мы дзейнічалі ў інтарэсах службы і не насуперак улады.

Ігар Вусік сказаў, што будзе звяртацца ў суд і дамагацца скасавання загаду аб ягоным звальненні. Наколькі ён ведае, так збіраецца дзейнічаць і ягоны калега лейтэнант Андрэй Шашкоў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках