19 снежня 2024, Чацвер, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Афнагель на свабодзе: «Чым больш сціскаюць спружыну - тым больш балюча яна ўдарыць»

8
Яўген Афнагель на свабодзе: «Чым больш сціскаюць спружыну - тым больш балюча яна ўдарыць»

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель выйшаў на свабоду.

Палітык адбыў 15 дзён арышту за ўдзел у акцыі, якая прайшла 1 траўня ў цэнтры Менска.

Яўгена Афнагеля затрымалі ўвечары 3 траўня ў двары ўласнага дома, калі ён выйшаў выгуляць сабаку. «Выйшаў у шортах у двор, без футболкі. З кустоў выбеглі тры супрацоўнікі АМАПу, скруцілі, не далі нават адзецца і павезлі», - распавёў каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» сайту Charter97.org адразу пасля вызвалення з турмы на Акрэсціна.

На варункі ўтрымання Яўген Афнагель не скардзіцца, хаця камера, дзе ён сядзеў, была перапоўненая - асабліва 9-10 траўня, калі міліцыя «чысціла» горад ад валацуг.

«Улічваючы, што ў нас у краіне 20 палітвязняў і гэтым людзям пагражаюць рэальныя тэрміны, скардзіцца на 15 дзён не хачу. У патрыётаў больш складаная сітуацыя і трэба змагацца за іх вызваленне», - сказаў актывіст.

Афнагель мяркуе, што цяпер апазіцыя павінна далей змагацца.

«Чым больш арыштаў - тым хутчэй увядуць санкцыі супраць рэжыму, чым больш сціскаюць спружыну - тым больш балюча яна ўдарыць. Усё ідзе нармальна, барацьба птрывае», - упэўнены палітык.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках