19 лiстапада 2024, aўторак, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Шарэнда: Сустрэнемся 1 траўня на плошчы ў Менску

16
Андрэй Шарэнда: Сустрэнемся 1 траўня на плошчы ў Менску

Актывіст заклікаў беларусаў прадаўжаць барацьбу.

Пра гэта вызвалены пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту за Дзень Волі актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» з Берасця Андрэй Шарэнда заявіў у інтэрв'ю Charter97.org.

– Віншуем Вас з выхадам на волю. Як прайшлі «суткі», якімі былі ўмовы ўтрымання?

– Мне далі 15 сутак, але гэта ператварылася ў цэлую «экскурсію» па казематах. Першыя двое сутак я правёў у Ізалятары часовага ўтрымання каля Акрэсціна, перад судом мяне перавялі на суткі ў сам будынак Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, а потым на 12 сутак вярнулі зноў у ІЧУ, але ўжо ў іншую камеру.

Хачу сказаць, што на «сутках» сустрэўся і пазнаёміўся з многімі годнымі людзьмі: я ж сядзеў разам з хлопцамі, асуджанымі за Дзень Волі.

Скаргаў асабліва няма, акрамя таго, што харчаванне было жахлівым і на шпацыры «палітычных» амаль не выводзілі. Акрамя таго, у наглядчыкаў з'явілася «новаўвядзенне»: усім забараняюць мець асадкі, алоўкі і паперу. А на любыя заўвагі адказваюць: «Пішыце скаргі».

– Якім быў настрой у Вас і таварышаў у «сутках»?

– Настрой проста баявы! Я ўбачыў шмат старых знаёмых, напрыклад каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага. Максім трымае галадоўку, але настрой у яго бадзёры.

Хачу асабліва падкрэсліць цынізм беларускіх уладаў, якія затрымалі 25 красавіка многіх замежных грамадзянаў. Са мной на «сутках» сядзеў Арцём Цярэшчанка з Украіны, які спецыяльна прыехаў падтрымаць беларусаў на Дзень Волі. Яму прапанавалі дэпартацыю з забаронай на ўезд у Беларусь цягам 10 гадоў замест «сутак». Калі ён адмовіўся, турэмнікі пакінулі яго даседжваць 15 сутак, а літаральна ўчора прынеслі паперы на дэпартацыю. І гэта не адзін прыклад цынізму ўладаў у адносінах да замежных грамадзянаў.

Але ў цэлым «суткамі» і рэпрэсіямі ва ўладаў не атрымалася збіць баявы настрой ні ў мяне, ні ў маіх знаёмых. a target="_blank" href=/ru/news/2017/4/3/245712/>1 траўня на плошчы ў Менску будзе новая акцыя. Упэўнены, што пры яе падрыхтоўцы будзе меркаваны досвед Дня Волі. Думаю, мы зможам на плошчы выказаць сваё меркаванне пра сітуацыю ў Беларусі.

– Ці будзеце ўдзельнічаць у акцыі 1 траўня?

– Абавязкова! І ўсіх беларусаў заклікаю – сустрэнемся 1 траўня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Мы павінны цяпер падтрымаць усіх, каго ўлада хоча зрабіць палітвязнямі. Выходзім на плошчу і не здаемся!

– Якой павінна быць рэакцыя Эўразвяза на сітуацыю ў Беларусі?

– Улады паступілі вельмі цынічна ў адносінах да мірных грамадзянаў. На гэта павінен быць адэкватны адказ: вяртанне тых санкцыяў, што ўжо былі, і ўвядзенне новых. І ўвогуле – час спыніць усялякія размовы з дыктатарам. Рэакцыя павінна быць як мага больш жорсткай.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках