18 лiстапада 2024, панядзелак, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі арыштавалі яшчэ аднаго грамадзяніна Украіны

32
У Беларусі арыштавалі яшчэ аднаго грамадзяніна Украіны

Дырэктар украінскага завода прыехаў у камандзіроўку на МТЗ.

У Беларусі знік яшчэ адзін грамадзянін Украіны. Беларускія спецслужбы затрымалі кіраўніка прадпрыемства ПАО «Завод уцяжарвальнікаў» (г. Канстанцінаўка Данецкай вобл). Дырэктар камерцыйнага прадпрыемства прыехаў у камандзіроўку на «Менскі трактарны завод».

Пра гэта гаворыцца ў лісце на імя амбасадара Украіны ў Беларусі Ігара Кізіма ад 16 лістапада, які публікуе LB.ua, паведамляе censor.net.

У звароце, падпісаным в.а старшыні праўлення гэтага завода А. Казьменка, сцвярджаецца, што дырэктар ПАО «Завод уцяжарвальнікаў» Скіба Аляксандр Сяргеевіч (7 траўня, 1978 года нараджэння) прыбыў у Менск 15 лістапада ў працоўную выправу на перамовы з ААТ «Менскі трактарны завод» , з якім ва ўкраінскага прадпрыемства існуе дамова аб пастаўках прадукцыі, якая выкарыстоўваецца ў ліцейнай вытворчасці беларускага заводу.

Скіба вылецеў з Кіева ў Менск рэйсам 15 лістапада а 14.20 і прыбыў туды а 16.15 таго ж дня паводле мясцовага часу. Назад вярнуцца ён збіраўся таго ж дня, пра што ён паведаміў па тэлефоне а 19.20 паводле кіеўскага часу.

Аднак у наступны раз на сувязь А. Скіба выйшаў ужо раніцай - ён патэлефанаваў жонцы з чужога беларускага нумару і паведаміў, што яго затрымалі супрацоўнікі КДБ Беларусі.

Письмо на имя посла Украины в Минске о задержании спецслужбами Беларуси Александра Скибы

«Спрабуючы даведацца лёс нашага супрацоўніка я звярнуўся па тэлефоне, знойдзенаму ў сетцы Інтэрнэт, да Аператыўнага дзяжурнага Упраўлення КДБ Беларусі ў г. Менску з запытам аб затрыманні нашага супрацоўніка. Чалавек, які прадставіўся намеснікам аператыўнага дзяжурнага, пацвердзіў мне факт ўтрымання нашага супрацоўніка ў гэтай установе», - гаворыцца ў лісце.

Пры гэтым прадстаўнік КДБ Беларусі не паведаміў абставінаў і мэты затрымання, паабяцаўшы ператэлефанаваць калі ўзнікне такая неабходнасць.

Ліст адрасаваны на імя амбасадара Украіны ў Менску аб затрыманні спецслужбамі Беларусі Аляксандра Скібы.

Як вядома, 25 кастрычніка ў Менску затрыманы ўласны карэспандэнт «UA: Украінскае Радыё» ў Беларусі, грамадзянін Украіны Павел Шаройка. Яму выстаўленае стандартнае для замежных карэспандэнтаў абвінавачанне ў «шпіянажы». 4 жніўня, у Беларусі знік 19-гадовы сын афіцэра Дзяржаўнай памежнай службы Украіны. Пазней стала вядома, што яго выкралі расейскія спецслужбы і перавезлі ў следчы ізалятар Краснадара (Расея).

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках