17 траўня 2024, Пятніца, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: На лідара «Маладога Фронту» напаў сакратар БРСМ

41

Другі сакратар ЦК БРСМ яшчэ ў студэнцкія гады ездзіў на апазіцыйныя мітынгі высочваць сваіх таварышаў у навучанні.

Сёння на ўрачыстым адкрыцці помніка Леніну каля МТЗ лідара «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча брутальна збілі людзі ў цывільным адзенні.

Пасля Дашкевіча затрымалі супрацоўнікі ОМОН і гвалтоўна аднеслі яго ў міліцэйскі мікрааўтобус. «Святочнае шоў лічыцца пачатым!» - прамовіла ў мікрафон вядоўца.

Акцыя была прызначаная на 13:00, аднак пачалася на паўгадзіны пазней. Непагадзь не стала перашкодай для аматараў Леніна. Людзі паджылага веку з кветкамі ў руках чакалі пад парасонамі, а моладзь у куртках з сімволікай Камуністычнай партыі Беларусі трымала вялікія чырвоныя сцягі. З канцэртнай пляцоўкі даносілася: «Мы рождены, чтоб сказку сделать былью...».

Зміцер Дашкевіч стаяў асобна ад усіх і не прывабліваў увагі. Пакрысе ззаду яго пачалі абступаць «амонаўцы». Калі кіраўніцтва МТЗ абвясціла, што пачынаецца адкрыццё, Дашкевіч і два ягоныя паплечніка выйшлі наперад, скандуючы «Ганьба!». У руках яны трымалі аркушы паперы з цытатамі Леніна аб мэтазгоднасці тэрору. Ніякіх гвалтоўных дзеянняў маладафронтаўцы не рабілі.

У гэты ж момант да Дашкевіча падскочылі некалькі чалавек у цывільным адзенні, выхапілі з рук паперку, пашматалі яе і пачалі штурханіну. Адзін з іх асабліва вылучыўся: маладзён у акулярах нанёс Дашкевічу хаатычныя штурхялі па тулаве, паваліў актывіста на зямлю і працягнуў збіванне з крыкамі «Ленін, партыя, камсамол!».

Карэспандэнтка «Радыё Свабода» паспрабавала спытаць у агрэсіўнага дзецюка, якую структуру ён прадстаўляе і за што б'е Дашкевіча. У адказ той моцна адштурхнуў журналістку. Як высветлілася пазней, гэта быў другі сакратар ЦК БРСМ Сяргей Клішэвіч.

Пазней жонка Эдуарда Пальчыса паведаміла ў «Фэйсбуку», што Клішэвіч разам з ёй вучыўся на гістфаку.

«Сябры, нашага адважнага сябра Змітра Дашкевіча носяць на руках («амонаўцы»). Ён зрабіў вельмі адважны ўчынак, сарваўшы адкрыццё новага балвана. Але вось у чым рэч. На відэа ад НН ёсць кадр (19-я сэкунда), дзе адзін хлопец у акулярах смела кідаецца ззаду на Змітра з крыкамі «Ленін, Партыя, Камсамол».

Па-мойму, гэта Клішэвіч Сяргей Міхайлавіч, другі сакратар ЦК ГА БРСМ, заўзяты камуніст і мой аднагрупнік з гістфаку. Тое, што ён далёка пойдзе ў кар'ернай лесвіцы, было ясна яшчэ з першага курса. Сяргей максімальна падлабуньваўся да начальства, ездзіў на апазіцыйныя мітынгі высочваць сваіх таварышаў у навучанні, пікетаваў «Народную Волю» і г. д. Карацей, не цураўся ўсякага бруду, за які яго пагладзяць звыш па галоўцы.

Цяпер ён важны начальнічак, але нават тут не траціць сваіх пацучыных звычак, б’ючы людзям у спіну. Сяргей, калі калі-небудзь убачыш на акцыі мяне, і паспрабуеш накінуцца таксама - лепш не трэба. Я цябе знаю, і зубы збіраць будзеш доўга», - напісала Вікторыя Пальчыс.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках