27 лiстапада 2024, Серада, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карэспандэнт L `Equipe абвяргае «Советскую Белоруссию»

36
Карэспандэнт L `Equipe абвяргае «Советскую Белоруссию»

Французскаму журналісту прыпісалі словы, якіх ён не казаў.

Карэспандэнт L'Equipe Жульен Гольдштайн прыехаў у нашую краіну на два тыдні, каб напісаць вялікі рэпартаж аб беларускім хакеі. Сваімі ўражаннямі журналіст падзяліўся з калегамі з «Прессбола», піша «Салідарнасць».

Ёсць у інтэрв'ю і такі фрагмент:

- У адной з цэнтральных беларускіх газет выйшла вялікая фота з Каляднага турніру, якое суправаджалася невялікім матэрыялам. Палову тэксту якога заняло цытаванне маіх словаў, што я ўражаны турнірам і «Мінск-Арэнай», аналагі якой бачыў хіба што ў Канадзе і ЗША. Што я не першы раз у Беларусі, быў на перыферыі, захапляюся, якую ўвагу ў вас аказваюць дзіцячаму і жаночаму хакею... Усё б нічога, калі б не адное «але»: гэтага я нікому не казаў. Ды і не мог, бо не назаву сябе знаўцам хакейных арэн. Тым больш - паўночнаамерыканскіх. Роўна як і аб іншым не мог судзіць, паколькі на момант выхаду гэтага нумара быў у Менску толькі трэці дзень, яшчэ амаль нічога не бачыў.

Хто хаваецца пад эўфемізмам «адна з цэнтральных беларускіх газет», здагадацца было няцяжка. Непрацяглыя пошукі дазволілі выявіць у нумары «Советской Белоруссии» за 10 студзеня артыкул «З хакеем ўсё о'кей», прысвечаную аматарскаму турніру на прыз Лукашэнкі. Прывядзем фрагмент гэтай публікацыі:

«Карэспандэнт вядомай французскай газеты «Экіп» Жульен Гольдштайн шыкоўных эпітэтаў для Менска не шкадуе: «У вас тут усё выдатна. «Арэна» - гэта наогул фантастыка. Я шмат паездзіў па свеце і магу запэўніць вас, што нешта падобнае можна знайсці толькі ў ЗША ці Канадзе. Зрэшты, у «Мінск-Арэне» я ўжо быў. І ў гэты раз мяне куды больш ўразіла тое, што адбываецца за межамі Менска. Я быў не толькі на гульнях «Дынама» і Калядным турніры. Я наведваў трэніроўкі жаночай каманды «Пантэры», бачыў, якія пляцоўкі ў вас пабудаваныя ў іншых гарадах і як там ідуць дзіцячыя заняткі... І ўсё гэта дазваляе зразумець, што хакей тут любяць і здолеюць ператварыць будучы чэмпіянат свету ў сапраўднае свята».

Цікавы тут не столькі сам факт - звычайны фокус дзяржпрапаганды - колькі маштаб. Мяркуючы па вышэйсказанаму, у абзацы з цытатай Гольдштайна выдуманыя адсоткаў гэтак 70 тэксту. Да рэкордаў Лідзіі Ярмошынай, праўда, яшчэ далекавата, але ўсё ж палёт фантазіі ўражвае.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках