26 снежня 2024, Чацвер, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калінкіна: «Сын Бакіева звязаны з Беразоўскім»

8

Аляксандр Лукашэнка баіцца паўтарэння кіргізскага сцэнару ў Беларусі і прымярае «касцюм» Бакіева, лічыць шэф-рэдактар «Народнай волі».

Якімі палітычнымі матывамі можна патлумачыць рашэнне Аляксандра Лукашэнкі даць прытулак у Менску Курманбеку Бакіеву? Ці сапраўды такі крок афіцыйнага Менска можа раззлаваць Крэмль ці гэты сцэнар мог быць узгодненым паміж бакамі? На гэтыя пытанні ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» адказала шэф-рэдактар газэты «Радыё Свабода» Святлана Калінкіна.

- Аляксандр Лукашэнка рэдка што робіць непрактычна. Звычайна за самай эмацыйнай формай хаваюцца палітычныя рацыянальныя прычыны. З гэтага пункту гледжання як можна патлумачыць паводзіны Лукашэнкі ў гісторыі з Бакіевым?

- Па-першае, відавочна, што гэтае яго рашэнне падкрэслівае самастойнасць беларускага кіраўніка, якую ён апошнім часам усё больш настойліва імкнецца дэманстраваць у адносінах да Расеі і да Еўропы. Па-другое, я упэўненая, што Лукашэнку вельмі устрывожыў кіргіскі сцэнар і асабліва тое, што Расея і ЗША паставіліся да таго, што адбываецца з адзінай пазіцыяй. Таму я думаю, што спроба дапамагчы Бакіеву — гэта прымерка касцюму Бакіева на сябе.

І па-трэцяе, я нагадаю, што ў сына Бакіева Максіма ёсць вялікі бізнэс у розных краінах, і па бізнэсе ён звязаны з Барысам Беразоўскім. У Беразоўскага былі цесныя кантакты з Бакіевым, і як пішуць кіргіскія СМІ, ён не аднойчы бываў у Кыргызстане. Таму я не выключаю, што ў дадзеным выпадку была нейкая просьба ад Беразоўскага і ён мог яе выканаць.

- Ці можаце вы падзяліць меркаванне некаторых каментатараў, што гэты крок Лукашэнкі можа раззлаваць Крэмль?

- Я не думаю, што тут будзе нейкае ярка выказанае незадавальненне Масквы, бо ў любым выпадку лёс Бакіева нейкім чынам павінен быў вырашыцца — недзе ён мусіў знайсці прытулак. Я нават не выключаю, што тут можа быць і ўзгоднены сцэнар.

У любым выпадку, усе заявы Лукашэнкі ў «парламенце» сведчаць, што паміж Менскам і Масквой ідзе вельмі жорсткі гандаль, і ў Беларусі ужо няма тых козыраў, якія былі раней.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках