28 лiстапада 2024, Чацвер, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У праграме фэсту «Тэатральны куфар» няма ніводнага спектакля на беларускай мове

3

Міжнародны фэст студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар» у шосты раз пачаў сваю працу ў Менску 28 верасня.

Яго арганізатар – Беларускі дзяржаўны універсітэт, паведамляе БелаПАН.

Конкурсныя паказы пройдуць на дзвюх пляцоўках – у ліцэі БДУ і ў Палацы прафсаюзаў. З 28 верасня па 3 кастрычніка гледачы пабачаць 22 пастаноўкі тэатральных калектываў з Беларусі, Расеі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Славеніі, Англіі, Бельгіі, Мексікі, Сербіі, Нямеччыны, Ірана, Польшчы, Алжыра ,Турцыі. У фэсце возьмуць удзел каля 300 замежных гасцей.

У рамках форуму пройдуць майстар-класы тэатральных рэжысёраў і выкладчыкаў Лейфа Олсана з Швецыі, Арыела Зохара з Ізраіля і Кэралайн Хедлі з Вялікабрытаніі.

Як паведаміла на прэс-канферэнцыі дырэктар фэсту Кацярына Саладуха, «Тэатральны куфар-2009» будзе прысвечаны «жаданням і марам», што адлюструецца ў шэрагу мерапрыемстваў і агульнай канцэпцыі фэсту – «Калі ажыццяўляюцца мары».

На пытанне, чаму ў праграме фэсту няма беларускамоўных спектакляў, арт-дырэктар творчага форуму, рэжысёр тэатра «На балконе» БДУ Сяргей Турбан адказаў: «Так сталася ў гэтым годзе, што на беларускай мове спектакляў няма, не ставяць чамусьці нашыя тэатры па беларускай драматургіі. Да і няма годнай, адэкватнай драматургіі, якая б адказвала сучасным запытам і тым працэсам, што адбываюцца ў студэнцкім аматарскім тэатры.

А займацца перакладам на беларускую мову нейкіх ужо вядомых твораў… Напрыклад, мы летась рэпетавалі «Гамлета» на беларускай мове, і было вельмі цяжка. Хочацца, каб быў такі матэрыял, які б арганічна клаўся на індывідуальнасць актора. Гэта сумна, што няма матэрыяла на беларускай мове, але мы спрабавалі неяк у гэтым годзе кампенсаваць гэта – уся друкаваная прадукцыя ў нас на беларускай і ангельскай, цырымонія адкрыцця будзе на беларускай».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках