Cтрайк будаўнікоў у Магілёве
10- 28.11.2008, 13:55
Будаўнікі Магілёўскай будаўнічага ўпраўленьня № 129 спынілі працу.
Яны заяўляюць, што праводзяць папераджальны гадзінны страйк. Нагодай для яго стала нявыплата заробку ў пару, перадае “Радыё Свабода”.
У страйку бяруць удзел 30 будаўнікоў, якія ўзводзяць 129-кватэрны жылы дом.