1 лiстапада 2024, Пятніца, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэгіёнах прадпрымальнікі рыхтуюцца да страйку

5

Каля 800 прадпрымальнікаў Рэчыцы рыхтуюцца правесьці 10 сьнежня аднадзённы папераджальны страйк.

Аб гэтым паведаміў “Радыё Свабода” адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху ў рэгіёне Алег Шабетнік.

“10 сьнежня — аднадзённы страйк. Прадпрымальнікі цяпер ужо не купляюць тавар. У сьнежні будуць распрадаваць рэшткі тавараў. Людзі ў роспачы — ня ведаюць, як жыць далей. Зь першага студзеня яны адназначна ня змогуць працаваць. Іншых навінаў для іх пакуль няма”, - кажа Алег Шабетнік.

Страйкавы настрой у асяродку прадпрымальнікаў выкліканы ўводам у дзеяньне з новага году палажэньня ўказу № 760, паводле якога касуецца фіксаваная стаўка падатку на дададзеную вартасьць на ўвоз тавараў у Беларусь. У прыватнасьці, з той жа Расеі, дзе беларускія гандляры звычайна робяць аптовыя закупкі.

Прадпрымальнікаў прымушаюць плаціць падатак з кожнага найменьня прамысловага вырабу. Пошукі дакумэнтаў і новае падаткаабкладаньне робяць немагчымай нармалёвую працу дробных гандляроў на беларускіх рынках.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках