19 красавiка 2024, Пятніца, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Архіўныя матэрыялы

Навіны па даце

Фотахроніка

1 верасня 1991

Адзін з першых мітынгаў старэйшай беларускай апазыцыйнай арганізацыі Беларускі народны фронт на плошчы Леніна (сёньня плошча Незалежнасьці) у Менску, які скіраваны супраць маскоўскага путча посткамуністычных сілаў.

1 кастрычнiка 1991

Дэпутаты Вярхоўнага Савета Депутаты 12-га скліканьня Зянон Пазьняк (зправа) (сёньня - старшыня БНФ, які эміграваў з краіны па палітычных прычынах у красавіку 1996 года) і Аляксандар Лукашэнка (сёньня прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь) у парляманце.

1 красавiка 1992

Увесну 19991 года ў Менску праходзілі мітынгі, на якіх сотні тысячаў працоўных, якія выйшлі на плошчу Леніна (сёньня - плошча Незалежнасьці), патрабавалі падвышэньня ўзроўню жыцьця.

1 лiстапада 1992

Увосень 1992 года адбыўся першы (і адзіны) візіт прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана на Беларусь. У аэрапорце яго сустракаў старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч - у той час краіна яшчэ была парляманцкай рэспублікай.

1 лiпеня 1994

Прэм'ер-міністар Мячыслаў Кебіч горача вітае свайго расейскага калегу Вікрата Чарнамырдзіна, які наведаў Беларусь з афіцыйным візітам.

1 траўня 1995

Дэпутаты Вярхоўнага Савета 13 скліканьня ад Фракцыі Беларускага народнага фронта ў знак пратэсту супраць правядзеньня рэфэрэндуму аб зьмене сымболікі аб'явілі галадоўку адразу ў залі паседжаньня парляманта. Увечары, пасьля сканчэньня працоўнага дня пратэстуючыя дэпутаты былі жорстка зьбітыя і выгнаныя з будынку парляманта супрацоўнікамі спэцслужбаў. Вінаватыя ў зьбіцьці дэпутатаў ня знойдзеныя праваахоўнымі ворганамі да гэтага часу.

© IREX/ProMedia

2 траўня 1995

У траўні ў Беларусі прайшоў рэфэрэндум, у выніку якога была адмененая нацыянальная гістарычная сымболіка - бел-чырвона-белы сьцяг і герб "Пагоня". Сымболіка, што прапанаваная прэзыдэнтам Лукашэнка, практычна не адрозьніваецца ад сымболікі савецкіх часоў. Таму стары герб Беларускай ССР на Доме ўраду, што быў закрыты "Пагоняй", да гэтага часу ўпрыгожвае сабой галоўны ўрадавы будынак Менска.

1 жнiўня 1995

У траўні актывіст ыпарыі аматараў піва ў знак пратэста супраць вынікаў рэфэрэндума, што адмяніў гістарычную сымболіку, правялі радыкальную акцыю-пэрформанс. На будынак грамадзкай прыбіральні, што знаходзіцца каля будынка Адміністрацыі прэзыдэнта, быў "водружен" сьцяг Беларускай ССР, што быў узяты за аснову сёняшняга сьцяга Беларусі.

2 жнiўня 1995

У канцы лета ў Меску прайшоў страйк супрацоўнікаў мэтро. На працягу некалькіх гадзінаў улады не пускалі менчукоў у мэтро з прычыны "тэхнічных працаў", у гэты час мэтрапалітэнаўцы патрабавалі ад уладаў паляпшэньня ўмоваў працы й павышэньня заробкаў. Страйк быў жорстка падаўлены, амаль усе ўдзельнікі - звольненыя.

1 верасня 1995

У Менску прайшоў Першы зьезд беларусаў сьвету, на які зьехаліся сотні прадстаўнікоў беларускай дыяспары з усяго зямнога шара. Зьезд выказаў свой недавер прэзыдэнту Лукашэнка і асудзіў ягоную палітыку ў адносінах да беларускай мовы й культуры, з-за чаго быў фактычна забаронены.

1 кастрычнiка 1995

Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ЗША пікетуюць амбасаду Беларусі ў Вашынгтоне ў знак пратэста супраць палітыкі беларускіх уладаў.

2 сакавiка 1996

Міліцыя перакрывае падыходы да тэлецэнтру, куды пайшлі ўдзельнікі мітынга, прысьвечанага Дню Канстытуцыі, з тым, каб патрабаваць допуска апазыцыйных палітыкаў на тэлевізію. Мітынг быў разагнаны міліцыяй, якая ўжывала спецсродкі. Гэтае мерапрыемства паклала пачатак "Гарачай вясьне-96" - вулічнаму супраціву ўладаў і нязгодных зь ім грамадзянаў, у працэсе якога сотні людзей былі зьбітыя, кінутыя за краты, звольненыя з працы, адлічаныя з ВНУ.

2 красавiка 1996

У Менску прайшла акцыя апазыцыі "Чарнобыльскі шлях-96", у якой прынялі ўдзел каля 50 тысячаў чалавек. Пад час яе правядзеньня міліцыя справакавала дэманстрантаў на тое, каб працягнуць рух па маршруце яны былі вымушаныя перавярнуць дзьве міліцэйскія машыны, што перагарадзілі шлях.

5 красавiка 1996

Міліцыя каля Катэдральнага Сабора ў Менску перагароджвае шлях дэманстрантам - удзельнікам акцыі апазыцыі "Чарнобыльскі шлях", у якой прыняла ўдзел каля 50 тысячаў чалавек. Пасьля сканчэньня дэманстрацыі міліцыяй па абвінавачаньні ў хуліганстве было арыштавана некалькі сотняў яе ўдзельнікаў.

6 красавiка 1996

Пад час правядзеньня адной з акцыяў "Гарачай вясны-96" міліцыя перагароджвае шлях дэманстрантам на галоўную плошчу Менска - плошчу Незалежнасьці.

1 траўня 1996

Удзельнікі акцыі "Чарнобыльскі шлях-96" выходзяць на волю з прыёмніка-разьмеркавальніка пасьля адбыцьця адміністрацыйнага дзесяцісуткавага арышту.

1 чэрвеня 1996

Шахцёры з Салігорску хаваюць сымбалічную труну, на якой напісана "Дыктатура" пад час мітынга, прысьвечанага Дню Незалежнасьці.

1 жнiўня 1996

Суд над украінскімі грамадзянамі - сябрамі нацыянальнай арганізацыі УНА-УНСО, якія ўдзельнічалі ў апазыцыйнай акцыі "Чарнобыльскі шлях-96". Усе яны атрымалі розныя тэрміны зьняволеньня - ад паўтара да двуг год.

2 жнiўня 1996

Па запрашэньні кіраўніцтва незалежных прафсаюзаў на Беларусі пабывалі кіраўнікі польскага прафсаюза "Салідарнасьць". На самым пачатку візіта, пасьля сустрэчы з працоўнымі зь Менаскага аўтамабільнага завода, палякі былі дэпартаваныя з Беларусі з абвінавачаньнем у арганізацыі масавай акцыі.

1 верасня 1996

31 жніўня беларускія ўлады па палітычных прычынах спынілі працу недзяржаўнай FM-станцыі "Радыё 101,2". На працягу некалькіх дзён пасьля закрыцьця супрацўнікі "Радыё 101,2" праводзілі пікетаваньне ў знак пратэсту супраць гэтага акта палітычнай цэнзуры.

1 кастрычнiка 1996

Дзеля таго, каб атрымаць відавочную згоду беларускага народа на рэфэрэндуме па пытаньнях Канстытуцыі, прэзыдэнт Лукашэнка сабраў у Менску гэтак званы Агульнабеларускі народны збор з удзелам 6 тысячаў "прадстаўнікоў грамадзкасьці". Пад час правядзеньня збора яго ўдзельнікаў узмоцнена ахоўвала міліцыя. Надпіс на сьцяне: "Квітней, Беларусь!"

1 лiстапада 1996

У лістападзе 1996 года на Беларусі адбыўся канстытуцыйны крызіс, інспіраваны прэзыдэнытам Лукашэнка. На рэспубліканскі рэфэрэндум былі вынесеныя праўкі да Канстытуцыі, што сканцэнтравалі ўладу ў рукох прэзыдэнта. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь, як вышэйшы заканадаўчы ворган паспрабаваў перашкодзіць разбурэньню сыстэмы стымліваньня й супрацьвагі, пачаўшы працэдуру імпічманта. Аднак Лукашэнка, фальсіфікаваўшы вынікі ўсенароднага галасаваньня і праігнараваўшы кансультацыйны статус рэфэрэндуму, усёж такі здолеў узурпіраваць уладу ў краіне. У тыя лістападаўскія дні для запужваньня дэпутатаў, верных Канстытуцыі 1994 года прымяняліся ўсе магчымыя сродкі ўціску, нават да пагрозы прымяненьня гвалту і прымусовага высяленьня з будынка Вярхоўнага Савета, Тады парлямантары, сабраўшыся на нараду, вырашылі чаргавацца па начох у будынку Вярхоўнага Савета.

2 лiстапада 1996

Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Сямён Шарэцкі ў парляманце з кіраўнікамі Дзяржаўнай думы Расеі Ягорам Строевым і Генадзем Селязьнёвым (зьлева направа). Гэтыя расейскія палітыкі, а таксама прэм'ер-міністар Расеі Віктар Чарнамырдзін паспрабавалі ўрэгуляваць крызіс на Беларусі, выступіўшы ў якасьці пасярэдніка паміж прэзыдэнтам і парлямантам. Аднак прынятыя пры садзеяньні расейскіх палітыкаў пагаджэньні не прынеслі станоўчых вынікаў - Вярхоўны Савет 13-га скліканьня быў разагнаны.

3 лiстапада 1996

Міліцыя па прамым загадзе прэзыдэнта не прапускае да працоўнага месца старшыню Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктара Ганчара. Такім чынам кантроль за ходам галасаваньня і падлікам галасоў пад час рэспубліканскага рэфэрэндума па пытаньнях унёсу правак у Канстытуцыю, што сканцэнтравалі ўсю ўладу ў руках прэзыдэнта, быў перададзены ў рукі пакантрольным выканаўчай ўладзе людзям.

4 лiстапада 1996

Менскі АМАП (атрад міліцыі асаблівага прызначэньня) перагароджвае шлях удзельнікам вулічнай акцыі пад час ліскападаўскага канстытуцыйнага крызісу. Надпіс на сьцяне "Да рэфэрэндума засталося 7 дзён".

5 лiстапада 1996

Міністар Унутраных справаў Беларусі Валяньцін Агалец асабіска кіруе перамяшчэньнем частак міліцыі пад час чарговай акцыі апазыцыі ў час лістападаўскага канстытуцыйнага крызіса.

9 лiстапада 1996

Беларуская моладзь выказвае нязгоду з правядзеньнем рэспубліканскага рэфэрэндума па пытаньнях унясеньня правак і дапаўненьняў у Канстытуцыю 1994 года.

10 лiстапада 1996

Беларускі пісьменьнік Васіль Быкаў перад пачаткам жалобнага шэсьця апазыцыі да мястэчка Курапаты, дзе ў 30-40 годы праводзілі масавыя растрэлы нязгодных з камуністычным рэжымам. Надпіс на транспараньце: "Адсюль, з будынка НКУС пачынаўся пакутлівы шлях на Курапаты. Вечная памяць ахвярам камуністычнага тэрору!"

1 снежня 1996

Прыклад позвы аб зьяўленьні ў раённы адьдзел унутраных справаў, што давалася ўдзельнікам апазыцыйных вулічных акцыяў увосень 1996 года.

2 снежня 1996

Пікет прадстаўнікоў беларускай апазыцыі каля расейскай амбасады ў Маскве.

1 лютага 1997

Прадпрымальнікі, што гандлююць на харчовым Камароўскім рынку Менска, пратэстуюць супраць перадачы рынка дзяржаве.

1 сакавiка 1997

Міліцыя зьбівае ўдзельнікаў шэсьця, прысьвечанага 79 гадавіне Беларускай народнай рэспублікі. У той дзень было зьбіта й арыштавана некалькі дзесяткаў чалавек. Пяцёра зь іх потым былі асуджаныя на ўмоўныя тэрміны турэмнага зьняволеньня.

1 красавiка 1997

Шесьце беларускай апазыцыі "Чарнобыльскі шлях-97".

© IREX/ProMedia

3 красавiка 1997

Міліцыя зьбівае ўдзельніка апазыцыйнай акцыі, скіраванай супраць аб'яднаньня Беларусі й Расеі. Некалькі сотняў чалавек у той дзень былі жорстка зьбітыя й арыштаваныя супрацоўнікамі праваахоўных ворганаў.

5 красавiка 1997

Міліцыя зьбівае грамадзяніна Японіі, які аказаўся выпадковым сьведкай разгону шэсьця, скіраванага супраць аб'яднаньня Беларусі й Расеі.

1 лiпеня 1997

Міліцэйскія кардоны перагароджваюць шлях у цэнтар Менска ўдзельнікам шэсьця апазыцыі, прысьвечанага Дню незалежнасьці.

2 лiпеня 1997

Журналісты беларускіх недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі праводзяць акцыю ў абарону арыштаваных 26 ліпеня супрацоўнікаў беларускага бюро Грамадзкага расейскага тэлебачаньня. Ліст з парабаваньнем вызваленьня калегаў быў перададзены ў беларускі МЗС, Камітэт дзяржаўнай бясьпекі, Камітэт памежных справаў. Пры спробе перадаць гэты ліст у адміністрацыю прэзыдэнта было арыштавана 15 прадстаўнікоў незалежных СМІ.

1 верасня 1997

Дырэктар беларускага бюро ГРТ Павал Шарамет, які выйшаў на волю пасьля двух месяцаў зьняволеньня ў беларускай турме за выкананьне сваіх прафэсыйных абавязкаў, выступае на мітынгу пратэста супраць прыняцьця новай рэдакцыі Закона аб друку.

3 лiстапада 1997

Удзельнікі акцыі апазыцыі "Марш завязаных ртоў" рыхтуюцца выказаць сваю нязгоду з уціскам свабоды слова на Беларусі. На павязцы маніфэстанта - назва найстаршай апазыцыйнай газэты "Свабода".

7 лiстапада 1997

Пікет чытачоў закрытай ўладамі найстаршай апазыцыйнай газэты "Свабода". Пікетчыкі трымаюць плякаты "Свабоду "Свабодзе"!, "Свабоду слова на Беларусь", "Жыве Беларусь! Жыве "Свабода"!"

1 лютага 1998

У Менску адбыўся суд над двума сябрамі маладзёвай арганізацыі "Малады фронт", якія абвінавачваліся ў нанясеньні антыпрэзыдэнцкіх графіці на сьценах горада Стоўбцы. Непаўналетні Вадзім Лабковіч (зьлева) бы асуджаны на паўтары гады пазбаўленьня волі ўмоўна. Шэсьць месяцаў з гэтага тэрміну ён правёў за кратамі, знаходзячыся пад следствам. Ягоны сябра - Аляксей Шыдлоўскі (зправа) - таксама атрымаў паўтары гады пазбаўленьня волі, якія яму давялося адбываць цалкам.

© IREX/ProMedia

3 лютага 1998

Адзін зь першых пікетаў, праведзены ў абарону беларускіх палітзьняволеных у 1998 годзе. Цалкам за гэты год на Беларусі было праведзена больш за дзьвесьце падобных акцыяў.

© IREX/ProMedia

4 лютага 1998

Маладзёвая акцыя "Беларусь - у Эўропу!"

© IREX/ProMedia

1 красавiка 1998

Маладыя ўдзельнікі "Чарнобыльскага шляху -- 98"

3 красавiка 1998

Міліцыя, што перагароджвае шлях дэманстрантам апазыцыі, не пускае да цэнтра горада і выпадковых прахожых. Сытуацыя знаёмая грамадзянам Беларусі па 1996 і 1997 гадам.

© IREX/ProMedia

1 чэрвеня 1998

Амбасадары заходніх краінаў пьюць на прыступках амбасады Вялікай Брытаніі шампанскае перад ад'ездам з Беларусі. Іх ад'езд стаў вяршыняй дыпляматычнага скандалю, што адбыўся пасля пераносу рэзыдэнцыяў амбасадараў з пасёлка Дразды ў сувязі з пашырэньнем рэзыдэнцыі прэзыдэнта Лукашэнкі. Зьлева направа - Бэрнар Фасье (Францыя), Джэсіка Пірс (Вялікая Брытанія), Джавані Чаруці (Італія) і Хорст Вінкельман (Германія).

© IREX/ProMedia

2 чэрвеня 1998

Жонка амбасадара ЗША Даніэла Спэкхарда сп. Эн Спэкхард гуляе побач з вывескай "Рзыдэнцыя прэзыдэнта РБ", што разьмешчаная на уезьдзе ў дыпляматычны гарадок, хаця дыпляматы адтуль яшчэ не выехалі.

© IREX/ProMedia

2 лiпеня 1998

Актывісты Хартыі-97 Алег Бебенін і Зьміцер Бандарэнка правялі ў Дзень горада акцыю, што прыцягнула ўвагу да становішча палітзьняволеных на Беларусі.

© IREX/ProMedia

3 лiпеня 1998

Пахаваньне адваката Аляксея Філіпчанкі з Наваполацку, які зьдзейсніў самаспаленьне ў знак пратэсту супраць неабмежаванасьці мясцовых уладаў.

2 верасня 1998

Надпіс "Свабоду Шыдлоўскаму!" на сьцяне турмы на вуліцы Валадарскага ў Менску. Падобныя графіці зьяўляюцца на сьценах гарадоў Беларусі на працягу ўсяго года.

© IREX/ProMedia

3 верасня 1998

Надпіс "Свабоду Клімаву!" на сьцяне турмы на вуліцы Валадарскага ў Менску. Падобныя графіці зьяўляюцца на сьценах гарадоў Беларусі на працягу ўсяго часу зьняволеньня дэпутата .

© IREX/ProMedia

1 кастрычнiка 1998

Зламаная пліта "Пакутнікам Беларусі" на крыжы-помніку ў Курапатах, дзе ў 30-40 гады праводзіліся масавыя растрэлы нязгодных з бальшавіцкім рэжымам. Цяперашнія беларускія ўлады апраўдваюць рэпрэсіі тых часоў і спрабуюць даказваць, што астанкі ў Курапатах належаць ахвярам нямецкага тэрору часоў Вялікай Айчыннай.

© IREX/ProMedia

3 лiстапада 1998

Акцыя, арганізаваная Свабодным прафсаюзам, у знак пратэсту супраць галечы працоўнай клясы. Лідэры прафсаюза былі ў той час асуджаныя за тое, што ўдзельнікі акцыі перадалі ў Адміністрацыю прэзыдэнта ліст, у якім выклалі свае патрабаваньні па паляпшэньні ўмоваў сваёй працы і жыцьця.

1 снежня 1998

У межах сьвяткаваньня Сусьветнага Дня правоў чалавека ў Рызе прайшоў пікет салідарнасьці з беларускімі палітзьняволенымі.

© IREX/ProMedia

3 снежня 1998

Крызіс, што разразіўся ў выніку некампэтэнтнай эканамічнай палітыкі кіраўніцтва краіны, зьнішчыў з прылаўкаў крамаў Беларусі прадукты і шматлікія тавары першай неабходнасьці. Грамадзяне беларусі выстраіліся ў доўгзя чэргі за маслам, яйкамі, малочнымі прадуктамі.

© IREX/ProMedia

1 студзеня 1999

Дзесяць тысячаў працоўных беларускіх прадпрыемстваў выйшлі на вуліцы Менска з патрабаваньнямі эканамічнага, сацыяльнага й палітычнага характара.

© IREX/ProMedia

1 лютага 1999

Адказам беларускай дэмакратычнай грамадзкасьці пагрозе блізкага расейскага фашызму стала шырокая кампанія супрацьдзеяньня карычневай заразе. Адным зь яе этапаў стаў Антыфашысцкі марш, што адбыўся ў Менску. Прамы рэпартаж з гэтай акцыі вёўся на нашым сайце.

© IREX/ProMedia

2 лютага 1999

Выбітае міліцыянтам шкло ў машыне Віктара Ганчара - старшыні Цэнтральнай Выбарчай Камсіі па выбарах прэзыдэнта, які быў арыштаваны ў Менску.

© IREX/ProMedia

30 сакавiка 1999

Больш за сотню бел-чырвона-белых сьцягоў было разьвешана па Менску ў ноч на 30 сакавіка 1999 года . Патрыёты Беларусі не "пашкадавалі" у тым ліку будынак рэдакцыі газэты "Вечерний Минск" і выканкама Савецкага райна, што знаходзіцца ў самым цэнтры менска.

1 красавiка 1999

Пікет пад вокнамі беларускай амбасады ў Парыжы прайшоў 1 красавіка. Яго арганізавалі праціўнікі палітыкі Лукашэнкі - францускімі маладзёвымі арганізацыямі. На працягу дзьвюх гадзінаў акцыя суправаджалася гукам пераноснай сырэны, выкрыкваньнем лёзунгаў "Беларусь у Эўропу, Лукашэнка - у ...!", "Радзіма! Свабода! Далоў Луку ўрода!", лёзунгамі на французкай мове. Распаўсюджвалія ўлёткі й бюлетэні Хартыі-97. Фотарэпартаж зь пікета - тут.

22 красавiка 1999

Пікет каля сьценаў беларускай амбасады ў Брусэлі прайшоў 22 красавіка . Ён арганізаваны Брусэльскім офісам Хартыі-97 - інстытутам IFIAS. Пікетоўцы патрабавалі ад беларускіх уладаў выхваленьня палітзьняволеных - Міхаіла Чыгіра, Андрэя Клімава, Уладзіміра Кудзінава, выкананьня правоў чалавека на Беларусі й правядзеньня свабодных прэзыдэнцкіх выбараў. Фотарэпартаж зь пікета - тут.

29 красавiка 1999

Меркаваныя ўдзельнікі дэманстрацыі ў Гародні. 25 класавіка там прайшло несанкцыянаванае жалобнае факельнае шэсьце, прывязанае да 13-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Калі міліцыя паспрабавала спыніць гэтую акцыю, дэманстранты аказалі супраціў. У выніку супраць іх былі прымененыя спецсродкі - дубінкі й газ, калёна была разагнаная міліцэйскімі машынамі. АМАПаўцы ламалі людзям рукі прыкладамі аўтаматаў. Каля 10 удзельнікаў акцыі атрымалі суткі арышту. Фота атрыманае прэсавым цэнтрам Хартыі з ананімнай крыніцы.

11 траўня 1999

ў Боне супрацоўнікамі брусэльскага офісу Хартыі-97 і інстытута IFIAS была пікетаваная беларуская амбасада ў Германіі. Удзельнікі пікета запатрабавалі ў беларускіх уладаў тэрмінова спыніць рэпрэсіі на Беларусі і адчыніць у амбасадзе ў бліжэйшыя дні выбарчы ўчаскак. У канцы пікета супрацоўнікам брусэльскага офіса Хартыі-97 Аляксандрам Сілічам была зьдзейсьненая спроба перадаць ампасадару петыцыю з патрабаваньнем адчыніць выбарчы ўчастак. Аднак чалавек, які выйшаў з амбасады пацікавіўся наяўнасьцю дазволу на падачу петыцыі амбасадару. А затым, убачыўшы іншага ўдзельніка пікета - прадстаўніка "Маладога Фронта" Дзяніса Кананюка, які спрабаваў сфатаграфаваць працэдуру перадачы петыцыі, у момант адвярнуўся і зьнік з вачэй.Астатнія здымкі з акцыі - тут.

12 траўня 1999

Вялікім пікетам у падтрымку палітзьняволеных і рэпрэсаваных пачалася сэрыя акцыяў пратэсту, арганізаваная актывістамі Аб'яднанай грамадзянскай партыі пры падтрымцы Хартыі-97. На працягу некалькіх дзён іх удзельнікі будуць пратэставаць супраць хвалі палітычных рэпрэсіяў апошняга часу. Плякаты з партрэтамі Юрыя Захаранкі, Генадзя Карпенкі, Тамары Віньнікавай, Славаміра Адамовіча, Андрэя Саньнікава і іншых пацярпелых ад ржыму людзей прыцягваюць неверагодную ўвагу прахожых.

14 траўня 1999

Пікет каля беларускай амбасады ў Брусэлі быў арганізаваны супрацоўнікамі офіса Хартыі-97. Больш за 30 беларусаў, што прыяжджалі ў Брусэль з усіх канцоў Бельгіі - Антвэрпэна, Гента, Намюра, Лювэна і іншых гарадоў прынялі ўдзел у гэтай акцыі, што стала самай масавай акцыяй пратэсту, праведзенай замяжой . Удзельнікі пікета запатрабавалі адчыніць у амбасадзе 16 траўня выбарчы ўчаскак. У петыцыі таксама патрабуецца вызваліць палітзьняволеных і спыніць рэпрэсіі на Беларусі. Фотарэпартаж зь пікета - тут.

16 траўня 1999

У дзень выбараў прэзыдэнта , што праводзяцца Цэнтарвыбаркамам пад кіраўніцтвам Віктара Ганчара, жанчына выходзіць пасьля галасаваньня з уладкаванага пад выбарчы ўчастак старага аўтобуса, што стаіць сярод жылых жамоў недалёка ад унівэрсама "Валгаград" у Менску.

© IREX/ProMedia

4 чэрвеня 1999

Дні беларускіх палітзьняволеных. Гэты здымак разам са зваротам аргкамітэта Хартыі-97 быў перададзены ў сродкі масавай інфармацыі ў Польшчы з просьбай дапамагчы летні адпачынак гэтых дзяцей. Ніжэйшы шэраг (зьлева направа):
Клімава Леля , 4 гады, дачка дэпутата Вярхоўнага Савета Андрэя Клімава, што знаходзіцца пад сьледствам 16 месяцаў, абвінавачваецца ў эканамічных злачынствах. Сапраўдная прычына утрыманьня Клімава - палітычныя выступы супраць прэзыдэнта.
Сіўчык Вітаўт , 3 гады, сын Вячаслава Сіўчыка, які абвінавачваецца ў крымінальных злачынствах і знаходзіўся пад сьледствам у 1996 годзе, неаднаразова падвяргаўся адміністратыўным арыштам за ўдзел у дэманстрацыях.
Лыско Антон , 7 год, сын Уладзіміра Лыско, асуджанага за ўдзел у мітынгу на 2 гады выпраўленча-працоўных работ у 1997 годзе.
Разумрвіч Ксенія , 15 год, дачка дэпутата Вярхоўнага Савета Андрэя Клімава.
Клімаў Стас, 9 год, сын дэпутата Вярхоўанга Савета Андрэя Клімава.
Лабковіч Валеры , 11 год, брат Вадзіма Лабковіча, 19-гадовага актывіста БНФ, што знаходзіцца пад сьледствам паўгады (з жніўня 1998 года) за антыпрэзыдэнскія графіці.
Кійко Натальля , 18 год, дачка Рыгора Кійко, асуджанага за ўдзел у мітынгу на 2 гады выпраўленча-працоўных работаў у 1997 годзе.

11 чэрвеня 1999

Дэпутату Вярхоўнага Савета, палітзьняволенаму Уладзіміру Кудзінаву споўнілася 40 год. Ягоны Дзень народзінаў быў адзначаны пікетам пратэсту, у якім узялі ўдзел родныя й блізкія Кудзінава, сьпікер і дэпутаты Вярхоўнага Савета. Зоя Кудзінава, дачка дэпутата, выканала некалькі музычных твораў у гонар бацькі.

12 чэрвеня 1999

Адзін з нашых наведвальнікаў даслаў здымак з подпісам "Высылаю здымак, зроблены 12.06.99г. у прыватным сэктары Менска. Калі я ўбачыў гэты "пэйзаж", быў вельмі ўражаны, наколькі ён дакладна адпавядае цяыперашняму стану ў нашай краіне"

30 чэрвеня 1999

Сябры расейскага ваенна-патрыятычнага клюбу "Беркут", паказаныя на здымку, зьдзейсьнілі бандыцкі налёт на беларускую вёску Мікалаеўка (Магілеўская вобласьць). "Госьці" з Сургута, якія прыехалі адзначыць ку нашую краіну 55-гадавінк вызваленьня Беларусі, такім чынам сымітавалі захоп вёскі. Пры гэтым было зьбіта некалькі дзесяткаў мясцовых жыхороў, шматлікіх "апрацавалі" сльлезатачывым газам. Здымак Зьміцера Хаміцэвіча.

20 лiпеня 1999

З 11 да 13 гадзінаў у Брусэлі праходзіла пікетаваньне беларускай амбасады, арганізаванае эўрапейскім прадстаўніцтвам Хартыі-97. У акцыі прынялі ўдзел каля 25 чалавек - галоўным чынам, беларускія палітычныя бежанцы, якія жывуць зараз у Бельгіі. Пікет быў арганізаваны ў межах кампаніі па адхіленьні Лукашэнкі ад улады ў сувязі са сканчэньнем тэрміну ягоных прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў. Сярод шматлькіх плякатаў асабліва яскрава вылучаліся наступныя. "Спыніць палітычныя забойствы на Беларусі!", "Не расейскай акупацыі!", "Лука - вучыся лічыць, 1994+5=1999". Выгукваліся лёзунгі - "Злачынцу - у турму!", "Дурня - у каўгас!", "Свабоду палітзьняволеным!" і шмат іншых.

21 лiпеня 1999

Пэрформанс мастака Алеся Пушкіна прайшоў перад будынкам адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі. Мастак падкаціў да дзьвярэй будынка тачку, гружаную гноем і атрыбутамі кіраваньня прэзыэнта Лукашэнкі (чырвона-зялёны сьцяг, партрэт прэзыдэнта, вернуты савецкі герб БССР і гэтак далей). Зьмест тачкі быў выгружаны за некалькі мэтраў да дзьвярэй. Ні водзін з некалькіх міліцыянтаў, якія ахоўвалі будынак звонку, не перашкодзілі акцыі. Пушкін кінуў на гной партрэт Лукашэнкі і са словамі "Як ты нам, так і мы табе" праткнуў партрэт Лукашэнкі віламі. Тады ў дзеяньне пэрфомансу і ўмяшалася ахова рэзыдэнцыі. Пушкін быў затрыманы і дастаўлены ў пастарунак.

21 лiпеня 1999

Міліцыя перагароджвае шлях дэманстрантам, якія арганізавалі ў гэты дзень у цэнтры Менска масавыя гуляньні ў гонар сканчэньня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі. У акцыі прыняла ўдзел 5-6 тысячаў чалавек.

© IREX/ProMedia

31 жнiўня 1999

На Беларусі абвешчана аб правядзеньні 17 кастрычніка ў Менску МАРША СВАБОДЫ. Палітыкі новай хвалі аб'ядналі свае намаганьні для правядзеньня восеньскага наступу на дыктатуру.
УДЗЕЛЬНІКІ СУСТРЭЧЫ
Алесь Бяляцкі - старшыня праваабарончага цэнтра "Вясна-96", кіраўнік групы экспэртаў па правах чалавека на перамовах апазыцыі з выканаўчай ўладай пры садзеяньні АБСЭ.
37 год, жанаты, мае сына.
Зьміцер Бандарэнка - сябра аргкамітэта грамадзянскай ініцыятывы Хартыя-97, сябра Каардынацыйнай рады дэмакратычных сілаў. 35 год, жанаты, мае дачку.
Вінцук Вячорка - намесьнік старшыні Беларускага народнага фронта "Адраджэньне", кіраўнік Рабочай групы Асамблеі няўрадавых арганізацыяў. 38 год, жанаты, мае траіх дзяцей.
Павал Данэйка - дэпутат Вярхоўнага Савета, сябра Палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі. 38 год, жанаты, мае траіх дзяцей.
Віктар Івашкевіч - віцэ-прэзыдэнт Белаускаг кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў. 40 год, жанаты, мае сына.
Анатоль Лябедзька - дэпутат Вярхоўнага Савета, старшыня Камісіі па міжнародных справах ВС, намесьнік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі, прэзыдэнт Эўраатлянтычнай асацыяцыі, прэзыдэнт Беларускай асацыяцыі маладых палітыкаў. 38 год, жанаты, мае сына.
Мікалай Статкевіч - старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада), прэзыдэнт Усходне-эўрапейскага сацыял-дэмакратычнага форуму, старшыня Каардынацыйнай рады дэмакратычных сілаў Беларусі. Кандыдат тэхнісных навукаў. 43 гады, жанаты, мае дваіх дзяцей.

17 кастрычнiка 1999

У Менску прайшла самая шматлікая за апошнія тры гады дэманстрацыя аб'яднаных дэмакратычных сілаў МАРШ СВАБОДЫ. Астатнія фотаздымкі глядзіце тут.

24 лiстапада 1999

Старшыня Беларускага народнага фронта Вінцук Вячорка удзельнічае ў акцыі Ланцуг Свабоды. Дзьве тысячы чалавек выстраіліся ў Менску у Ланцуг Свабоды ўвечары 24 лістапада. Ня гледзячы на мароз, што ўзмацніўся пад вечар, людзі прыйшлі прыняць удзел у акцыі, каб выказаць салідарнасьць беларускім палітзьняволеным і пратэст рэжыму Лукашэнкі, які ўзурпаваў уладу тры гады таму ў выніку нелегітымнага рэфэрэндуму. Няскоранасьць рэжыму дэманстравалася запаленымі сьвечкамі, якія былі замацаваныя ў плястыкавыя бутэлькі. Адзін з хлапцоў, чый твар хаваў шырокі шалік, сказаў, што гэта - сымбаль "кактэля Молатава", ад якога падзе цяперашні беларускі рэжым. Удзельнікі акцыі на працягу гадзіны станавіліся ўздоўж прашпэкта Скарыны ад плошчы Якуба Коласа да кінатэатра "Кастрычнік".

26 лiстапада 1999

У Атаве перад амбасадай Рэспублікі Беларусь быў праведзены пікет пратэсту скпраць падпісаньня дамовы аб аб'яднаньні Расеі й Беларусі. У пікеце прынялі ўдзел сябры Згуртаваньня Беларусаў Канады, якія прыехалі з Таронта, Манрэаля й Атавы. Пад час правядзеньня пікета прадстаўнікам амбасады Беларусі ў Канадзе была нерададзеная петыцыя ў якой асуджаюцца дзеяньні нелегітымнага ўраду й прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

13 снежня 1999

Пікеты пратэста супраць расейска-беларускага саюза прайшлі ў Празе. Акцыі былі арганізаваныя беларускай дыяспарай ў Чэхіі "Скарына" і Беларускім цэнтрам у Празе. Некалькі дзесяткаў прадстаўнікоў гэтых арганізацыяў, а таксама ўдзельнікі чэхі-"аксамітнай рэвалюцыі" пікетавалі расейскую амбасаду і ў цэнтры горада на ацлаўскай плошчы. У адным з пікетаў таксама ўдзельнічаў Вацлаў Траян - адзін з ідэёлягаў чэскай Хартыі-77, які заклікаў чэхаў падтрымаць беларускую дэмакратыю.

18 студзеня 2000

Прэсавая канфэрэнцыя лідэраў вядучых дэмакратычных партыяў, рухаў і прафэсійных зьвязаў - палітыкаў "новай хвалі" прайшла 18 студзеня ў Менску.
"Сямёрка", што аб'явіла першы Марш Свабоды летам мінулага года, павялічылася да васьмі чалавек - у яе ўвайшоў Аляксандар Дабравольскі. У сьвятле далейшай кансалідацыі маладых лідэраў у дзеяньні, падкрэсьліў вядучы, гэта ня дзіўна. І гэта не канец.
Зправа налева
Павал Данэйка Аўтар канцэпцыі эканамічных рэформаў, Дырэктар інстытута прыватызацыі й мэнэджмэнта.
Аляксандар Дабравольскі Намесьнік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі. У свой час - дэпутат першага дэмакратычна абранага Вярхоўнага Савета СССР, сябра Міжрэгіянальнай дэпутацкай групы.
Вінцук Вячорка Ветэран падпольнага нацыянальнага руху - з 1979 года
Мікалай Статкевіч Кадрав афіцэр. Заснавальнік і кіраўнік Беларускага Згуртаваньня Вайскоўцаў. Адзін з самых актыўных арганізатараў і кіраўнікоў вулічных акцыяў Віктар Івашкевіч Выдавец шматлікіх беларускіх незалежных выданьняў. Адзін з пачынальнікаў беларускага падпольнага друку
Зьміцер Бандарэнка Аўтар ідэі Хартыі-97. Арганізатар шматлікіх вулічных акцыяў у найноўшай гісторыі Беларусі. Скончыў Інстытут Фізкультуры
Анатоль Лябедзька Намесьнік старшыні Вярхоўнага Савета. Дзьве вышэйшыя адукацыі. Адзін з самых маладых палітыкаў Вярхоўнага Савета Беларусі.
Усе ўдзельнікі прэсавай канфэрэнцыі пераьледаваліся ўладамі. Усе яны маюць адміністратыўныя прысуды - штрафы, папярэджаньні, суткі арыштаў. Шмат хто перасьледаваўся па крымінальных артыкулах.

10 лютага 2000

Несанкцыянаваны пікет каля расейскай амбасады ў Менску. Акцыю праводзілі два актывіста Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Пятро Клікушын і Лявон Малахаў. Яны выйшлі да амбасады з плякатамі 'Пуцін - рукі прэч ад Чачэніі' і 'Не саюзу з імперскай Расеяй'. Пікет доўжыўся ня больш за 5 хвілінаў, пасьля чаго да ўдзельнікаў падскочылі міліцыянты, і паспрабавалі правесьці затрыманьне. Аднак пікетоўцы вырваліся, кінулі на зямлю расейскі сьцяг і пачалі яго таптаць. У выніку ўдзельнікаў пікету ўсё ж арыштавалі й адвезьлі ў РАУС Цэнтральнага раёну гораду Менску, дзе на іх былі складзеныя пратаколы. Суд Цэнтральнага раёна Менска вынес удзельнікам акцыі папярэджаньне.

9 сакавiка 2000

У Менску адбываецца сэрыя пікетаў у падтрымку перамоваў і маючага адбыцца Марша Свабоды. Кожны дзень на пляцы Бангалёр раздаюцца газэта 'Наша Свабода' і ўлёткі з інфармацыяй пра мэты і задачы палітычнай кампаніі 'Вясна-2000'. Пікеты арганізаваныя актывістамі Хартыі'97 і Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

15 сакавiка 2000

У беларускай сталіцы прайшоў Марш Свабоды-2 - самая масавая акцыя пратэсту беларускай дэмакратычнай апазыцыі за апошнія некалькі год. Астатнія фотаздымкі глядзіце тут.

25 сакавiка 2000

У сталіцы Канады Атаве прайшло пікетаваньне беларускае амбасады ў падтрымку дэманстрацыяў 25 сакавіка ў Менску, Кіеве, Варшаве, Брусэлі, Нью-Ёрку, Празе. На акцыю сабраліся больш 20 чалавек з Таронта, Манрэаля, Атавы.

25 сакавiка 2000

Акцыя салідарнасьці ў Вашынгтоне каля беларускай амбасады. У ёй ўзялі ўдзел больш за сто чалавек. Каля амбасады было арганізаванае невялікае шэсьсце. Праз 2.5 гадзіны ўдзельнікі рушылі да расейскай амбасады. Там выступілі беларусы сярод якіх былі доктар Ян Запруднік, Антон Шукелойц, Віталь Зайка ды іншыйя. Здымак Алеся Багдановіча.

25 сакавiка 2000

У Менску прайшлі масавыя затрыманьні ўдзельнікаў акцыі Дзень Волі. Падрабязны фотарэпартаж з акцыі - тут.

26 красавiка 2000

Па вуліцах беларускай сталіцы прайшоў Чарнобыльскі Шлях-2000. Ён стаў самай масавай акцыяй беларускіх дэмакратычных сілаў апошніх год. У акцыі па самых сьціплых падліках, узяло ўдзел больш за 40 тысячаў чалавек. Астатнія фотаздымкі - тут.

2 траўня 2000

Пяцёра журналістаў гарадзенскае газэты 'Репортер' арыштаваныя міліцыяй за правядзеньне пікета каля будынка мясцовага гарадзкога выканаўчага камітэта. На несанкцыянаваы пікет журналісты выйшлі з прычыны таго, што гарадзкія ўлады адмаўляюцца рэгістраваць іх выданьне па самых нязначных прычынах. 2 траўняра журналісты пайшлі на адчайны крок - пад кіраўніцтвам галоўнага рэдактара 'Репортера' Анджэя Пісальніка яны, абвязаўшыся вяроўкамі і заклеіўшы вусны скочам, выйшлі да будынку Гарадзенскага гарвыканкама. На кашульках журналістаў было напісана 'Улада мяне ня любіць, за што?', 'Кожнаму мэру па канстытуцыі', 'Калі Вам вядомыя выпадкі злоўжываньня ўладаю альбо факты карупцыі чыноўнікаў гарвыканкама тэлефануйце 'Репортеру' па тэл.44-61-22', 'Хачу сябраваць з мэрам, а ён са мной не'. Праз 40 хвілінаў пасьля пачатку акцыі яе ўдзельнікі былі арыштаваныя.

9 траўня 2000

У Менску прайшоў ваенны парад. За час кіраваньня Лукашэнкі гэтае мэарпрыемстра прыняла зусім пачварныя формы. Складаецца ўражаньне, што кіраўнік белаускай дзяржавы ў дзцінстве не найграўся ў салдацікі й машынкі. Акамя танкаў і ракетаў на парад былі вывезеныя трактары й каструлі. А марш спарцмэнаў нагадаў усім сьвяты сталінскіх часоў, калі такім самым чынам еврнападдана дэманстравалася любоў да важдзя. Па афіцыйных зьвестках, парад абыйшоўся ў 12 мільёнаў даляраў. У сьвята на вуліцах Менска Лукашэнку ахоўвала больш за 2 тысячы міліцыянтаў.
Астатнія фотаздымкі - ТУТ.

25 жнiўня 2000

Графіці «Байкот» пакрылі сьцены Менска ў межах кампаніі аб'яднанае дэмакратычнай апазыцыі «БАЙОКТ-2000» па няўдзеле ў восеньскіх "выбарах у палату прадстаўнікоў".
Фота Irex ProMedia

12 верасня 2000

Сталічную плошчу Якуба Коласа ўлады пад нагодай капітальнага рамонта агарадзілі капітальным плотам. Па неафіцыйнай інфармацыі, гэты плот зьявіўся напярэдадні восеньскіх акцыяў пратэсту, яккія традыцыйна стартуюць менавіта на плошчы Якуба коласа У ноч з 10 на 11 верасьня плот быў спісаны заклікамі да байкота выбараў у палату.

29 верасня 2000

Міжнародная фотавыстава “Ілюзіі адлегласьці”, якая адчынілася ў мінулую пятніцу ў Мастацкім музэі ў Менску, стала сапраўднай сэнсацыяй ў культурным жыцьці Беларусі. На цэнтральным фотапано “Пікнік” швэцкага фатографа Марыі Сёдэрберг – выявы дзяцей і жонак беларускіх палітзьняволеных.
У буклеце аб гэтай кампазыцыі Марыя Сёдэрберг напісала, у прыватнасьці, “Я дзякую супрацоўнікаў з Нацыянальнага Мастацкага музэя ў Менску, якія пусьціла мяне ў Музэй. Вы цудоўныя арганізатары, (канешне Вы не павінныя несьці за гэта адказнасьць, бо Вы ня ведалі, што азначае “Пікнік”). Не сярдуйце на мяне. З часам мы будзем глядзець на гэтую падзею па-іншаму”.
Першшая частка зьлева. Зьверху ўніз. Сьвятлана Власава, дочка міністра сельскае гаспадаркі Всіля Лявонава, асуджанага быццам за крадзеж. Лілія Пігуль, дачка дэпутата ВС Валерыя Шчукіна, неаднаразова асуджанага за ўдзел у акцыях апазыцыі.
Трэцяя частка зьлева. Зьверху ўніз. Дачка Мікалая Статкевіча (17 год), неаднаразова асуджанага за ўдзел у акцыях апазыцыі. Валяньціна Статкевіч, жонка Мікалая Статкевіча. Сын Андрэя Клімава (11 год), дэпутата ВС, асуджанага за палітычную дзейнсьць.
Чацьвертая частка зьлева. Зьверху ўніз. Тацяна Леановіч. Жонка Андрэя Клімава. Дачка Андрэя Клімава (4 гады).
Пятая частка зьлева. Зьверху ўніз. Унук Васіля Лявонава. Юлія Чыгір, жонка экс-прэм’ера Беларусі Міхаіла Чыгіра, суджанага за палітычную дзейнасьць.

1 кастрычнiка 2000

Да 15 тысячаў менчукоў сабраліся і прайшлі шэсьцем па вуліцах сталіцы і выказалі пратэст выбарчаму фарсу, які беларускія ўлады называюць “парлямэнцкімі выбарамі 15 кастрычніка”. Акцыя Марша Свабоды прайшла масава і мірна, як і плянавалі яе арганізатары – напярэдадні паседжаньне Каардынацыйнае Рады дэмакратычных сілаў пацьвердзіла мірны характар акцыі. Адзінае рашэньне апазыцыйных лідэраў было падтрыманае ўдзельнікамі Марша.
Астатнія фотаздымкі - тут.

29 снежня 2000

Першы раз у сваёй гісторыі наша газэта выходзіць зь белымі плямамі. Усе матэрыялы навагодняга выпуску сатырычна-гумарыстычнага разьдзелу "Stinger" былі своечасова падрыхтаваныя да друку, але ў працэс выпуску газэты раптам умяшалася ўлада.
Магчыма, выпрабоўваецца новы спосаб стварэньня перашкодаў для незалежных газэтаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Як вядома, друкарня "Мэджык" абслугоўвае шматлікія незалежныя выданьні, і такая адпрацаваная схема дае магчымасьць перакладваць адказнасьць з плячэй дзяржавы на плечы прыватнага прадпрыемства. З такой схемаю можна на выбар забараняць тую ці іншую старонку, той ці іншы матэрыял у той, ці іншай незалежнай газэце і не несьці за гэта адказнасьці, не займацца судовым разбіральніцтвам і г.д.

6 сакавiка 2001

Больш за сто зубраў выйшлі ў Менску на галоўны праспект з тым, каб нагадаць жыхарам сталіцы пра тое, што ў Беларусі бясьсьледна зьнікаюць людзі. Маладыя хлопцы й дзяўчаты стаялі з партрэтамі зьніклых - Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьміцера Завацкага, а таксама памерлага пры дзіўных абставінах Генадзя Карпенкі. Жывы ланцуг працягнулася ўздоўж праспэкту Скарыны ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасьці. Акцыя доўжылася паўгадзіны, у ёй прынялі ўдзел 120 чалавек, на грудзёх якіх была налепка з выяваю ЗУБРА й словамі "Гонар! Радзіма! Свабода"
Астатнія фотаздымкі - тут

25 сакавiка 2001

Несколько десятков человек арестовано в центре Минска. Люди пришли, чтобы отпраздновать День Воли - и оказались арестованы. Беспрецедентно - в массовых арестах принимал личное участие министр внутренних дел Владимир Наумов. Власти снова демонстрируют свой страх даже перед традиционными публичными акциями протеста. Так, по подсчетам журналистов, на каждого участника акции в День Воли приходилось по 2-3 милиционера. Остальные фотографии здесь.

25 сакавiка 2001

В Вашингтоне у посольства Беларуси белорусская диаспора провела 25 марта демонстрацию протеста против политики Лукашенко. На протяжении двух часов более 100 белорусов из штата Нью-Йорк, Нью-Джерси, Массачусетс и Вашингтона, держа в руках десятки бело-красно-белых флагов, скандировали по-белорусски и по-английски: "Долой Лукашенко!", "Беларусь - да, Лукашенко - нет", "Жыве Беларусь!". Остальные фотографии здесь.

21 красавiка 2001

Акцыя руху ЗУБР "Канчатковы дыягназ" прайшла 21 красавіка ў парку імя Горкага ў Менску. Падчас акцыі міліцыя арыштавала каля 35 актывістаў ЗУБРа, і тым ліку і непаўнагадовых. Затрыманьні суправаджаліся зьбіваньнем удзельнікаў мерапрыемства, які пасьля былі дастаўленыя ў месцы папярэдняга затрыманьня. Астатнія фотаздымкі тут.

18 траўня 2001

 

20 траўня 2001

 

13 чэрвеня 2001

Атрыманы рэдакцыямі ўсіх незалежных газэтаў Беларусі па электроннай пошце. Супрацоўнік сьледчай групы па справе Зьміцера Завадзкага й былы супрацоўнік пракуратуры на днях выступілі з сэнсацыйнай заяваю пра тое, што зьніклыя на Беларусі вядомыя людзі былі забітыя спэцслужбамі па заказу беларускіх уладаў.

14 чэрвеня 2001

Супрацоўнікі пракуратуры РБ Зьміцер Петрушкевіч й Алег Случак разаслалі па беларускіх СМІ фотакопіі некаторых дакумэнтаў са справы Завадзкага. Па электроннай пошце было атрымана тры фотаздымкі: 1—агульны выгляд дакумэнтаў са справы, 2—пастанова сьледчага аб прызначэньні экспертызы па вызначэньню прыналежнасьці біялягічных рэшткаў на рыдлёўцы, якая была знойдзена ў машыне падазронага ў выкраданьні Завадзкага Ігнатовіча, 3—заключэньне экспертаў пра тое, што выдзяленьні, што ёсьць на рыдлёўцы сапраўды належаць Зьміцеру Завадзкаму. Такім чынам, супрацоўнкі пракуратуры дакумэнтальна падцьвердзілі свае словы пра тое, што ў іх на руках ёсьць матэрыялы справы. Фотакопіі дакумэнтаў глядзіце тут: 1, 2, 3.

3 лiпеня 2001

Колонна из 200 зубров движется по пустому проспекту Скорины в День освобождения Минска от немецко-фашистских захватчиков. Проспект был освобожден от народа и промыт перед эстафетой. Гуляющих обратно на проезжую часть не выпустили, однако на пустое пространство вышли зубры. На глазах десятков тысяч изумленных минчан они маршем прошли через весь проспект от Октябрьской площади до площади Независимости. По пути они скандировали «Время выбирать!», «Жыве Беларусь!» и «Долой дурака!». Остальные фотографии здесь.

19 лiпеня 2001

Візыт кітайскага лідэра Цьзян Цзэміня ш Менск быў адзначаны акцыяй пратэсту руху супраціву ЗУБР. У той час, калі Цьзян Цзэмінь праяджаў па прашпэкце Скарыны ля Кастрычніцкай плошчы, дзесяць зуброў выйшлі на яе з плякатам “Свабоду Тыбету!”. Галовы хлопцаў былі абвязаныя белымі стужкамі “Вольны Тыбет” у руках яны трымалі таксама партрэты духоўнага лідэра Тыбету – Далай Ламы. Астатнія фотаздымкі тут.

27 лiпеня 2001

Крупную акцию протеста в День независимости провело в Минске движение сопротивления ЗУБР. В 12 часов дня на площади Победы внезапно появилось несколько сотен человек в майках с логотипом ЗУБРа. Выстроившись в два ряда вдоль вечного огня зубры возложили бело-красно-белый букет и много других цветов к монументу в честь освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. Колонна в 500 зубров направилась по тротуарам в сторону Октябрьской площади. После того, как милиция перегородила им дорогу, зубры сели на землю с портретам пропавших в Беларуси известных людей. В ходе акции были задержано около двух десятков человек. Астатнія фотаздымкі тут.

22 жнiўня 2001

Более 500 человек, которых беспокоит судьба пропавших без вести, умерших при невыясненных обстоятельствах и заключенных в тюрьмы оппонентов существующего режима люди окружили в кольцо резиденцию Лукашенко на Карла Маркса, 38. Люди держали в руках портреты Юрия Захаренко, Виктора Гончара, Анатолия Красовского, Дмитрия Завадского, Анатолия Майсени, Валерия Щукина и Андрея Климова. В акции участвовали родственники репрессированных политиков: их жены, матери, дети. В этот день появились очередные свидетельства причастности властей к убийствам и похищениям людей – начальник СИЗО-1 полковник Олег Алкаев заявил, что похищения оппозиционеров – дело рук сотрудников СОБР МВД. Люди потребовали от Александра Лукашенко отреагировать должным образом на новые разоблачения высших должностных лиц. Более часа они стояли на бровке тротуара через дорогу от резиденции, но ни один чиновник Администрации к людям не вышел. Астатнія фотаздымкі тут.

28 жнiўня 2001

Напярэдадні надыходзячых прэзыдэнцкіх выбараў на Беларусі моладзевае крыло аўтарытэтнай праваабарончай арганізацыі Міжнародная Амністыя заклiкала першакурсьнікаў Свабоднага Ўнівэрсытэту ў Амстэрдаме выступіць з акцыяй салідарнасьці з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Моладзь выйшла на вуліцы сталіцы Галяндыі з плякатамі “Даеш свабодныя выбары ў Беларусі!”. Такім чынам, мясцовыя студэнты прадэманстравалі сваю падтрымку беларускім дэмакратычным сілам і зрабілі магчымы ўзьнёсак ў правядзеньні дэмакратычных выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь 9 верасьня. Астатнія фотаздымкі тут.

29 жнiўня 2001

 

9 верасня 2001

Невзирая на холодный дождь, около трех тысяч демонстрантов вышли 9 сентября на Октябрьскую площадь Минска. Жители последнего автократического государства Европы скандировали «Свобода! Свобода!» и «Жыве Беларусь!». Их было немного, во всяком случае меньше чем предполагалось, но они оказались самыми мужественными, самыми сплоченными, самыми преданными свой родине людьми. Ведь то, что происходило в этот день в Беларуси должно было всколыхнуть не только движение ЗУБР, участники которого единственные выполнили договоренность и вышли на Октябрьскую площадь столицы выразить протест тому беззаконию, которое творилось 9 сентября на избирательных участках. Запугивание наблюдателей, подделка избирательных бюллетеней, закрытие избирательных участков в день голосования, обыски в помещениях оппозиционных партий и независимых газет, аресты активистов оппозиционных партий, лишение доступа в интернет и телефонной связи – это только незначительная часть нарушений во время выборов президента. Не желая подчиниться и отдать свое будущее в руки диктатора, который использует их страну как полигон для своих чудовищных амбиций, в ночь с 9 на 10 сентября активисты ЗУБРа штурмовали Дворец профсоюзов и, одержав верх в скоротечной стычке с охраной, захватили его. После бессонной ночи, полной неоправданных ожиданий и надежд, эти люди покинули Дворец. Покинули его последними, в то время как кандидат от объединенной оппозиции, на которого возлагалось большая часть этих надежд, покинул его первым. Астатнія фотаздымкі тут.

9 лiстапада 2001

В Куропаты, на место захоронения жертв сталинских репрессий, помимо активистов движения ЗУБР, которые наряду с представителями других молодежных организаций вот уже два месяца охраняют могилы предков, приходят десятки, сотни минчан, возмутившихся варварством властей, отдавших приказ провести через Куропаты Минскую кольцевую автодорогу. 8 ноября ОМОН окружил защитников святого места плотным кольцом, а бульдозер начал ломать кресты, которые молодые оппозиционеры ставили в урочище на протяжении двух месяцев, наивно предполагая, что крест сможет остановить милицию и бульдозеры. Кресты ломали ОМОНовцы и люди в штатском. Самосвалы подвозят на место захоронения песок, а бульдозеры засыпают могилы... На тех же, кто пытался воспрепятствовать варварству были брошены силы ОМОНа. Более двухсот ОМОНовцев избивали стариков, женщин, подростков резиновыми дубинками, волокли по земле, валили лицом в грязь, били ногами... Тех, кто оставался на ногах, сбрасывали в кювет. К защитникам Куропат применялся слезоточивый газ. Действовали омоновцы как фашисты. Манкурты не делали различий между парнями и девушками, между детьми и взрослыми. Астатнія фотаздымкі тут.

19 снежня 2001

Четвертая национальная премия за защиту прав человека была вручена оргкомитетом Хартии'97. Премию за личное мужество получили защитники мемориала Куропаты, которые на протяжении нескольких месяцев днем и ночью находятся на месте захоронения жертв сталинских репрессий, не позволяя режиму сравнять святое место с землей. За гражданский поступок Национальная премия в области защиты прав человека была вручена Народной артистке Республики Беларусь Зинаиде БОНДАРЕНКО. Самая известная телеведущая нашей страны, несмотря на запугивание властей, приняла активное участие в избирательной кампании единого кандидата от оппозиции на прошедших президентских выборах. За лучшее освещение правозащитной тематики, за серию материалов, посвященных судьбе исчезнувших в Беларуси известных людей, лауреатом премии Хартии’97 стала журналистка независимой газеты «Народная воля» Марина КОКТЫШ. Остальные фотографии здесь.

19 красавiка 2002

Более ста человек арестовано и избито МИЛИЦИЕЙ в центре Минска в время проведения социальной акции «Так жить нельзя!» в числе арестованных и заявители акции - всемирно известный режиссер Юрий Хащеватский, журналист Валерий Щукин (сильно избит), правозащитник Дмитрий Бондаренко, художник Николай Халезин и другие, в частности, профессор Микола Савицкий, сотрудник пресс-центра хартии Наталья Радина. Как передает последняя из Советского РУВД, где содержится 102 арестованных участника акции, милиция избивает их до сих пор. Два человека увезены на скорой с переломами ребер и сотрясением мозга. Остальные фотографии здесь.

26 красавiка 2002

Около трех тысяч человек приняли участие в традиционной акции оппозиции – «Чернобыльском Шляхе», приуроченном к 16 годовщине Чернобыльской катастрофы. Митинг и траурное шествие прошли исключительно мирно. Остальные фотографии здесь.

17 лiстапада 2002

В Минске состоялись шествие и митинг, посвященные защите независимости Беларуси. Акция, организатором которой выступили Партия БНФ «Адраджэнне», Молодой Фронт и Белорусская партия свободы, прошла под лозунгами «За незалежнасць!», «Беларускі народ - гаспадар сваёй краіны», «За годнае жыццё», «Беларусь - у Еўропу!». Полторы тысячи человек прошли от площади Якуба Коласа по проспекту Скорины до здания Национальной академии наук Беларуси, около которого состоялся митинг. По словам одного из организаторов демонстрации, зампредседателя Партии БНФ Виктора Ивашкевича, акция 17 ноября - это начало кампании за независимость страны, европейский путь ее развития, честные и справедливые выборы в местные советы, предстоящие будущей весной. Пиком этой кампании, отметил Ивашкевич, станет празднование Дня Воли 25 марта 2003 года. Остальные фотографии здесь.

10 снежня 2002

 

12 сакавiка 2003

 

25 сакавiка 2003

 

3 красавiка 2003

 

25 чэрвеня 2003

 

21 лiпеня 2004

 

18 кастрычнiка 2004

 

10 снежня 2004

 

22 снежня 2004