26 апреля 2024, пятница, 5:18
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Ціханоўская здзейснiла чацвёрты вiзiт у Парыж

25
Ціханоўская здзейснiла чацвёрты вiзiт у Парыж
Святлана Ціханоўская

Яна сустрэлася з людзьмі, якія вызначаюць палітыку Францыі.

У другі дзень візіту ў Францыю Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі парламенту — Сенату Жэрарам Ляршэ і Нацыянальнай Асамблеі Яэль Браўн-Півэ, а таксама з кіраўніцай МЗС Францыі Катрын Каляна і шэрагам ключавых міністраў і дэпутатаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Як адзначыў старэйшы дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, «яна сустрэлася з людзьмі, якія вызначаюць палітыку Францыі, якія задаюць прыярытэты. Сустрэчы адбыліся пасля выбараў, цяпер фармуюцца камітэты, і вельмі важна, што будзе створаная група па сувязях з Беларуссю».

Паводле Вячоркі, „упершыню ў гісторыю незалежнай Беларусі ў французскім парламенце будзе група па супрацы з беларускай дэмакратычнай супольнасцю». Таксама дасягнутая дамоўленасць, што Жэрар Ляршэ пашукае магчымасць даць статус беларускім дэмсілам ў ПАРЭ. Гэта быў чацвёрты візіт Ціханоўскай у Парыж.

Раней Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Францыі Элізабэт Борн.

Написать комментарий 25

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях