10 сакавiка 2026, aўторак, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэгулярныя рэйсы паміж Мінскам і Дубаем прыпыненыя

Рэгулярныя рэйсы паміж Мінскам і Дубаем прыпыненыя

Да 28 сакавіка.

«Белавія» паведаміла пра змены ў раскладзе палётаў паміж Мінскам і Дубаем. Рэгулярныя рэйсы па гэтым напрамку часова прыпынены да 28 сакавіка. Прычынай стала адкліканне слотаў і дазволаў авіяцыйнымі ўладамі Дубая.

Пры гэтым для пасажыраў працягваюць арганізоўваць вывазныя рэйсы. Найбліжэйшы такі рэйс запланаваны на 11 сакавіка. Набыць квіткі на яго могуць і тыя пасажыры, у якіх няма квіткоў авіякампаніі Belavia, але яны хочуць вылецець з ААЭ.

У авіякампаніі таксама паведамілі, што квіткі на адмененыя рэйсы ў Дубай і назад, а таксама на рэйсы з датамі вылету 29, 30 і 31 сакавіка можна вярнуць без штрафаў.

Раней, з 6 па 8 сакавіка, авіякампанія выканала тры вывазныя рэйсы з Дубая. Два з іх выконваліся на самалётах Boeing 737-800 з тэхнічнай пасадкай у Актаў, яшчэ адзін — на Airbus A330-200. За гэтыя дні ў Беларусь вярнуліся 645 пасажыраў. Яшчэ адзін рэйс цяпер на шляху з Дубая ў Мінск.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках