9 сакавiка 2026, панядзелак, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія спецслужбы зафіксавалі сігнал «спячым агентам» Ірана

1
Амерыканскія спецслужбы зафіксавалі сігнал «спячым агентам» Ірана

Закодаванае паведамленне было перахоплена пасля забойства Алі Хаменеі.

Іран, меркавана, адправіў зашыфраваныя паведамленні «таемным атрымальнікам», якія могуць быць пускавым механізмам для «спячых ячэек» за межамі краіны. Пра гэта паведаміла ABC News са спасылкай на ўрадавае папярэджанне.

«Хоць дакладны змест гэтых перадач цяпер вызначыць немагчыма, раптоўнае з’яўленне новай станцыі з характарыстыкамі міжнароднай рэтрансляцыі патрабуе павышанай інфармаванасці аб сітуацыі», — гаворыцца ў паведамленні. ABC піша, што спецслужбы ЗША перахапілі перадачу, «імаверна, іранскага паходжання» неўзабаве пасля смерці вярхоўнага лідара краіны Алі Хаменеі.

Паведамленне было закодавана і прызначалася для сакрэтных атрымальнікаў, якія мелі ключы шыфравання. ABC сцвярджае, што паведамленні такога кшталту прызначаліся для перадачы інструкцый «таемным аператыўнікам або спячым ячэйкам» без выкарыстання інтэрнэту або мабільных сетак за межамі краіны.

У папярэджанні ўрада ЗША гаворыцца, што «ніякай аператыўнай пагрозы, звязанай з канкрэтным месцам», няма, аднак праваахоўныя органы ўзмоцняць маніторынг падазронай радыёчастотнай актыўнасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках