10 сакавiка 2026, aўторак, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі падпісаў закон аб гарантыях для моладзі

4
Зяленскі падпісаў закон аб гарантыях для моладзі

Ён устанаўлівае адтэрміноўку на год ад мабілізацыі тым, хто падпісаў «Кантракт 18–24» і адслужыў 12 месяцаў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон, які замацоўвае гадавую адтэрміноўку ад мабілізацыі для тых, хто падпісаў Кантракт 18–25 і адслужыў 12 месяцаў.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Вярхоўнай Рады ў панядзелак, 9 сакавіка.

«4782-IX устанаўлівае 12-месячную адтэрміноўку ад мабілізацыі для грамадзян ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў, якія падчас ваеннага становішча заключылі кантракт тэрмінам на адзін год і былі звольненыя з вайсковай службы па яго заканчэнні», — гаворыцца ў паведамленні.

Такіх грамадзян у названы перыяд могуць прызваць на вайсковую службу з іх згоды.

27 чэрвеня 2025 года ўрад ухваліў законапраект, які прадугледжвае гадавую адтэрміноўку ад мабілізацыі для добраахвотнікаў, што прайшлі службу па праграме «Кантракт 18–24».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках