У лясах Беларусі ўзмацняюць кантроль
18- 9.03.2026, 17:39
- 5,748
Грыбнікі і турысты будуць фіксавацца камерамі відэаназірання.
У Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі 9 сакавіка паведамілі, што ў некаторых лясгасах Брэстчыны і Гродзеншчыны афіцыйна адкрылі пажаранебяспечны сезон. Мінулымі выхаднымі ляснікі выйшлі на ўзмоцненыя дзяжурствы.
Усё з-за высокай пагрозы ўзнікнення лясных пажараў. Узмоцненыя дзяжурствы ўжо пачалі Брэсцкі, Маларыцкі, Кобрынскі і Пружанскі лясгасы.
Паводле слоў кансультанта ўпраўлення лясной гаспадаркі Мінлясгаса Аляксея Бойкі, паўднёвыя лясгасы Беларусі абвесцяць пра пачатак пажаранебяспечнага сезона да сярэдзіны сакавіка, астатнія — не пазней канца першага вясновага месяца.
У лясах Беларусі ўзмацняюць кантроль
Грыбнікі і турысты будуць фіксавацца камерамі назірання.
У Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі 9 сакавіка (паведамілі https://t.me/minleshoz/23434), што ў некаторых лясгасах Брэстчыны і Гродзеншчыны афіцыйна адкрылі пажаранебяспечны сезон. Мінулымі выхаднымі ляснікі выйшлі на ўзмоцненыя дзяжурствы.
Усё з-за высокай пагрозы ўзнікнення лясных пажараў. Узмоцненыя дзяжурствы ўжо пачалі Брэсцкі, Маларыцкі, Кобрынскі і Пружанскі лясгасы.
Паводле слоў кансультанта ўпраўлення лясной гаспадаркі Мінлясгаса Аляксея Бойкі, паўднёвыя лясгасы Беларусі абвесцяць пра пачатак пажаранебяспечнага сезона да сярэдзіны сакавіка, астатнія — не пазней канца першага вясновага месяца.
У лясах усталяваныя камеры
З пачаткам пажаранебяспечнага сезона дзяжурствы арганізоўваюць як у буднія, так і ў выхадныя. У дапамогу работнікам лясгасаў — камеры аўтаматызаванай сістэмы відэаназірання.
І калі хтосьці ўжо вырашыць пайсці ў лес па грыбы або з іншай мэтай, то ён можа якраз трапіць у аб'ектыў камер.
Між тым па стане на дзень 9 сакавіка карта забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Беларусі ўся зялёная. То бок ва ўсіх раёнах наведванне лясоў дазволена.