Міністры эканомікі ЕС абмяркуюць разблакаванне 90 млрд еўра для Украіны
2- 9.03.2026, 17:13
- 2,118
Сустрэча адбудзецца 10 сакавіка.
Еўрапейскія міністры абмяркуюць пытанне разблакавання прадастаўлення Украіне пазыкі Еўрасаюза ў памеры 90 млрд еўра. Пра гэта паведаміў адзін з высокапастаўленых дыпламатаў ЕС на ўмовах ананімнасці, піша «Украінская праўда».
«Чакаю, што гэтае пытанне (пра 90 млрд для Украіны. — Рэд.), хаця яго і няма ў парадку дня, будзе абмяркоўвацца заўтра ў кантэксце разгляду пункта пра агрэсію Расіі супраць Украіны. Некаторыя дэлегацыі павінны ўзняць гэтае пытанне і важнасць як мага хутчэйшага дасягнення згоды», — адзначыў топ-дыпламат.
Акрамя таго, ён выказаў надзею, што пытанне прадастаўлення Украіне 90 млрд еўра ў 2026–27 гадах можа быць ухвалена яшчэ да пасяджэння Еўрапейскага савета (19–20 сакавіка).
«Нам трэба, каб адна дзяржава зняла сваю агаворку адносна пагаднення, якое ўжо павінна было быць належным чынам выканана, каб мы змаглі ажыццявіць першы транш у красавіку», — падкрэсліў суразмоўца.
Паводле яго слоў, міністры абмяркуюць іншыя напрамкі падтрымкі Украіны з боку ЕС і міжнароднай супольнасці ў гэтым годзе, якія Украіна можа аператыўна атрымаць ужо ў красавіку 2026 года. Ідзе гаворка, у прыватнасці, пра новую чатырохгадовую праграму пашыранага фінансавання МВФ для Украіны і выплаты наступных траншаў механізмаў Extraordinary Revenue Acceleration ад дзяржаў G7 і Ukraine Facility.