10 сакавiка 2026, aўторак, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БелЖД выказалася аб цягніках паміж Беларуссю і Польшчай

3
БелЖД выказалася аб цягніках паміж Беларуссю і Польшчай

Ці варта чакаць аднаўлення чыгуначных зносін?

Беларуская чыгунка не плануе аднаўляць рух пасажырскіх цягнікоў праз беларуска-польскую мяжу. Пра гэта ў кантакт-цэнтры БЧ паведамілі журналістцы «Белсата».

«На дадзены момант у кантакт-цэнтр Беларускай чыгункі інфармацыя аб прызначэнні цягнікоў у зносінах з Польшчай не паступала», — перадае «Белсат» адказ Беларускай чыгункі.

У кантакт-цэнтры БЧ рэкамендавалі сачыць за актуальнай інфармацыяй на афіцыйным сайце pass.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд» або звяртацца ў кантакт-цэнтр Беларускай чыгункі па нумары 105. Пасажыры, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі, могуць зрабіць гэта па тэлефоне (+375 222) 39 25 47.

Пасажырскі чыгуначны рух паміж Польшчай і Беларуссю спыніўся ў сакавіку 2020 года. Спачатку на гэта паўплывала пандэмія каранавіруса, а потым — санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Цяпер прадстаўнікі польскага кіраўніцтва адной з галоўных перашкод для аднаўлення пасажырскага руху праз мяжу называюць пагрозу нелегальнай міграцыі.

Тым не менш у беларускіх афіцыйных СМІ перыядычна з’яўляюцца звесткі пра нейкія перамовы і нават называюцца даты, калі пасажырскі рух праз мяжу будзе адноўлены. Польскі бок абвяргаў гэтыя заявы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках