Жах для расіян
2- Андрэй Кліменка
- 9.03.2026, 15:31
- 8,148
Перакрыццё праліваў становіцца рэальнасцю.
Прагноз «Інстытута Чарнаморскіх стратэгічных даследаванняў» наконт найбліжэйшых дзеянняў РФ з ганебным ЧФ:
Як толькі адкрыецца навігацыя на рачным шляху Дон – Волга – Ладага – Фінскі заліў (Беламорканал – Барэнцава мора), а гэта адбудзецца ў красавіку–маі – і па-рознаму, таму што лёдавая сітуацыя рознай складанасці, – РФ пачне перакідваць свае ракетныя карвэты тыпу «Буян» і «Каракурт», а таксама неракетныя карвэты праекта № 22160 па гэтых рэках на Балтыку і Поўнач.
Гэта ж датычыць і тых, хто цяпер хаваецца на Каспіі. На Балтыцы яны будуць «пагражаць шведу» і суправаджаць танкеры, таму што там атмасфера каля датскіх праліваў усё больш сгушчаецца, і галоўнае – расійскія страхі наконт перакрыцця праліваў на вачах ператвараюцца ў жах. А там яшчэ чатыры–пяць баяздольных украінскіх тральшчыкаў са сцягамі, з украінскімі назвамі і баявымі экіпажамі сумаваюць у Вялікабрытаніі і Бельгіі...
У Чорным моры для абстрэлаў Украіны «Калібрамі» застануцца два параненыя фрэгаты і тры ацалелыя падлодкі (дзве з шасці завязлі за Басфорам, адна – у бясконцым рамонце пасля ракетнага ўдару).
Андрэй Кліменка, «Фэйсбук»