Грошай няма, але вы трымайцеся
- Сяргей Ауслендэр
- 9.03.2026, 15:05
- 5,168
Ці дажыве новы рахбар да 1 красавіка?
Пуцін павіншаваў Маджтабу Хаменеі:
«Цяпер, калі Іран супрацьстаіць узброенай агрэсіі, ваша дзейнасць на гэтай высокай пасадзе, несумненна, запатрабуе вялікай мужнасці і самаадданасці».
Яна, вядома, патрабавала б бяссмерця, але такому ў Іране яшчэ не навучыліся.
Гэта нешта кшталту славутага «грошай няма, але вы трымайцеся», бо Расія не збіраецца дапамагаць свайму саюзніку — ёсць справы важней. Да гэтага часу Купянск не ўзяты, нягледзячы на бравурныя даклады Герасімава.
Спадзяюся, яны ўжо падрыхтавалі спачуванні, бо мне падаецца, што наўрад ці наваспечаны рахбар дажыве да Песаха, а ён сёлета надыходзіць 1 красавіка. І гэта не жарт.
Сяргей Ауслендэр, Telegram