«Белавія» адправіць новы эвакуацыйны рэйс з Амана
5- 9.03.2026, 14:22
- 1,098
Самалёт вылеціць 10 сакавіка з горада Салалы.
Авіякампанія «Белавія» запланавала на 10 сакавіка эвакуацыйны рэйс з Салалы (Аман). Пра гэта паведаміла Пасольства Беларусі ў Егіпце.
«У сувязі з закрыццём паветранай прасторы над шэрагам блізкаўсходніх краін авіякампаніяй «Белавія» 10 сакавіка 2026 года запланаваны эвакуацыйны рэйс з горада Салалы», — удакладнілі ў дыппрадстаўніцтве.
Тэлефон для браніравання квіткоў: +375445045555; для запытаў — [email protected].
Раней, 5 сакавіка, «Белавія» вывезла эвакуацыйным бортам з Амана 160 беларускіх турыстаў. Самалёт ляцеў бяспечным маршрутам з дазапраўкай у аэрапорце Актаў (Казахстан).