У Ноўгарадскай вобласці РФ дроны ўначы атакавалі хімзавод «Акрон»
4- 9.03.2026, 14:02
- 3,004
Пачаўся пажар.
У ноч на панядзелак, 9 сакавіка, беспілотнікі атакавалі хімічны завод «Акрон» у Ноўгарадскай вобласці РФ. Пра гэта паведаміў расійскі Telegram-канал ASTRA.
Мясцовыя жыхары апублікавалі ў сацсетках кадры атакі дронаў на Вялікі Ноўгарад. OSINT-аналіз ASTRA паказаў, што ў горадзе загарэўся хімзавод «Акрон».
Губернатар Ноўгарадскай вобласці Аляксандр Дронаў пацвердзіў атаку БПЛА. Ён не распавёў пра наступствы ўдару, але заклікаў мясцовых жыхароў не набліжацца да абломкаў беспілотнікаў.
Дронаў заявіў, што супрацьпаветраная абарона «знішчыла» восем дронаў над Ноўгарадскай вобласцю.
У той жа час Мінабароны Расіі сцвярджае, што ўначы СПА «перахапіла і знішчыла» 163 беспілотнікі над 15 рэгіёнамі РФ і акваторыяй Чорнага мора.