10 сакавiка 2026, aўторак, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі два віды карэйскай лапшы хуткага прыгатавання

5
У Беларусі забаранілі два віды карэйскай лапшы хуткага прыгатавання

У чым прычына?

«Дзяржстандарт» забараніў два віды папулярнай карэйскай лапшы чан рамэн за ўтрыманне забароненай дабаўкі. Падрабязнасці паведамілі у тэлеграм-канале арганізацыі.

Пад забарону трапілі субліміраваная лапша хуткага прыгатавання «Samyang»: са смакам курыцы Hot Chicken Flavor Ramen stew type і субліміраваная лапша хуткага прыгатавання «Samyang»: са смакам курыцы, вострая Hot chicken flavor ramen. У іх выявілі фарбавальнік рыбафлавін Е101. Для здароўя чалавека ён не шкодны, але яго ўтрыманне недапушчальнае для макаронных вырабаў.

Таксама пад забарону трапіў яшчэ адзін від соевага мяса — «шашлык 100» Wulama. У ім выявілі недапушчальную харчовую дабаўку — кансервант прапіянат кальцыю (Е282). У цэлым яна бяскрыўдная, аднак у высокіх дозах або пры падвышанай адчувальнасці можа выклікаць галаўныя болі, мігрэні, павышэнне ціску і раздражняльнасць у дзяцей.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках