Ізраіль ударыў па Дому рускай культуры ў Ліване
- 9.03.2026, 13:20
- 3,570
Атакаваны шэраг аб’ектаў «Хезбалы».
Ізраіль нанёс ракетныя ўдары па Ліване. Як паведамляе Al Jazeera Arabic, Ізраіль наносіць авіяўдар па паўднёвых прыгарадах Бейрута.
Карэспандэнт Times of Israel публікуе кадры, меркавана, атакі на Al-Qard al-Hasan — НКА, звязаную з «Хезбалай». ЦАХАЛ паведаміў, што цяпер у Ліване для выяўлення інфраструктуры «Хезбалы» на поўдні Лівана дзейнічаюць сухапутныя войскі. Да іх увядзення на гэтай тэрыторыі выкарыстоўваліся ракетныя ўдары. Ізраільскія СМІ паведамляюць, што ў выніку атакі на паўднёвы Ліван выбухнуў аўтамабіль. Таксама паведамляецца, што Ізраіль разбамбіў Расійскі культурны цэнтр у Ліване.