G7 хоча насыціць рынак нафтай з рэзерваў
1- 9.03.2026, 12:03
- 2,808
Для стабілізацыі сітуацыі.
Адсутнасць перспектыў разблакавання паставак нафты з Пэрсідскага заліва і рост цэн да ўзроўню вышэй за $100 за барэль прымушаюць развітыя краіны прымаць тэрміновыя меры. Міністры фінансаў краін «вялікай сямёркі» на пасяджэнні ў панядзелак абмяркуюць сумеснае выкарыстанне стратэгічных рэзерваў для стабілізацыі рынку, піша (Financial Times https://www.ft.com/content/e1141f96-db3e-41ef-b978-0131e91f1d82) са спасылкай на крыніцы, уключаючы высокапастаўленага чыноўніка G7.
Міністры і выканаўчы дырэктар Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА) Фаціх Бірол правядуць тэлефонную канферэнцыю, каб абмеркаваць наступствы вайны ў Іране. Паводле звестак крыніц, тры краіны G7, уключаючы ЗША, ужо падтрымалі ідэю выкарыстання стратэгічных рэзерваў.
У 32 краінах-сябрах МЭА запасы перавышаюць 1,2 млрд барэляў. Некаторыя амерыканскія чыноўнікі прапануюць сумесна прадаць 300–400 млн барэляў — каля чвэрці сукупных рэзерваў.
На таргах у панядзелак нафта Brent падаражэла з $72,48 да $118,93 за барэль; да 11:30 мск цана знізілася да $106,9. WTI падымалася да $118,76 і апусцілася да $104,2.
З моманту стварэння ў 1974 годзе МЭА пяць разоў выпускала нафту са стратэгічных рэзерваў, апошнія два разы — у 2022 годзе.