The Telegraph: Пуцін дрыжыць ад страху
6- 9.03.2026, 10:09
- 7,780
Вайна супраць Ірана пасылае важны сігнал Крамлю.
Якім бы ні быў вынік цяперашняй спецаперацыі ЗША ў Іране, яна ўжо прынесла стратэгічны эфект — рэжым у краіне абязгалоўлены. Псіхалагічныя наступствы гэтай падзеі будуць адчувацца ва ўсім свеце, у тым ліку для расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, піша аглядальнік The Telegraph, былы афіцэр рэгулярнай арміі Вялікабрытаніі Хэміш дэ Брэтан-Гордан.
Паводле яго слоў, вайна ў Іране прадэманстравала відавочную перавагу амерыканскай і саюзніцкай авіяцыі над расійскімі сістэмамі. Пастаўленыя Расіяй батарэі С-300, разгорнутыя Іранам, цяпер ператварыліся ў знявечаныя абломкі.
Абарона Масквы мацнейшая, бо ў арсенале ёсць не толькі С-400, але і ўдасканаленыя сістэмы С-500. Аднак у расійскіх узброеных сіл ёсць крытычныя слабасці, найперш дэфіцыт радыёлакацыйных самалётаў А-50, жыццёва важных для выяўлення нізкалётных пагроз, такіх як беспілотнікі і крылатыя ракеты.
«Што да расхваленых С-500, дык яшчэ адзін момант, які выявіўся цягам усёй вайны ва Украіне, — гэта перабольшаны характар заяў Расіі аб наяўнасці перадавога ўзбраення», — адзначае эксперт.
Ён дадае: «Магчыма, у мысленні Вашынгтона ёсць пэўная паслядоўнасць: Венесуэла, потым Іран і, у канчатковым выніку, Крэмль… Псіхалагічны эфект ад прадэманстраванай сілы часта аказваецца мацнейшым за саму сілу».